Каб выправіць становішча ў “Нёмане” Саладоўнікаву далі два матчы
“У нас адбылася жорсткая размова з Сяргеем Саладоўнікавым, – сказаў старшыня назіральнага савета Мечыслаў Гой. – Я, акрамя таго, што чыноўнік і мэр Гродна, яшчэ ж і заўзятар футбольны, таму я салiдарны з гарадзенцамі, якія занепакоеныя гульнёй роднай каманды. Ніхто з назіральнага савета не жадае мяняць трэнера дзеля нейкіх замен. На дадзены момант “Нёману” патрэбныя пэўныя дзеянні, для таго, каб клуб зайграў”.