Сяргей Саладоўнікаў папрасіў прабачэння за «кашмар»

|

Здавалася б, галоўная задача сезону – выкласціся на поўную, але нармальнай гульні з боку гаспадароў мы ў матчы так і не ўбачылі. Незразумелыя камбінацыі і закіды ні да чаго не прывялі. Госці адкрылі лік на 40-й хвіліне.

 

Леанід Ковель абыграў Раўнейка, выйшаў на рандэву з Чэрнікам і магутным ударам адправіў мяч у сетку.

 

Была надзея, што пасля перапынку гарадзенская каманда што-небудзь прыдумае, каб адыграцца і неяк парадаваць заўзятараў. А іх не мала прыйшло ў гэты дзень на стадыён. Але зноў жа «Мінск» быў лепшы: 77-я хвіліна, лік 0:2. Прыгожы гол у «дзявятку» забівае ўкраінскі легіянер «Мінска» Ражок.

 

Адразу пасля гола на поле выбег фанат «Нёмана» – хлопец хоць неяк хацеў узбадзёрыць каманду. Але, па-мойму, у той момант гаспадары ўжо змірыліся з паразай. Адважны фанат заклікаў трыбуны падтрымаць каманду, а потым ганарліва накіраваўся ў падтрыбуннае памяшканне, дзе да яго і падыйшлі прадстаўнікі органаў правапарадку.

 

align=”left” >Вось і скончыўся Кубак для нас. Заўзятары цешыліся надзеяй рэабілітацыі за леташні фінал і тым, што «Нёман» возьме доўгачаканы Кубак… Але, мабыць, яшчэ не час. Пасля матчу галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Саладоўнiкаў сказаў: «Перш за ўсё, хачу падзякаваць тых нашых балельшчыкаў, якія прыйшлі сёння на матч, а таксама папрасіць прабачэння перад імі за гэты кашмар. Усю адказнасць за паражэнне бяру на сябе. Больш каментароў у мяне няма».

 

Пасля гэтага Сяргей Саладоўнікаў пакінуў прэс-канферэнцыю.

Фота Яраслава Ванюкевіча