Згулялі арганізавана. «Шахцёр» – «Нёман» 1:1

Праз 20 хвілін «Нёман» выраўнаваў гульню і нават спрабаваў нешта арганізаваць каля брамы гаспадароў. Пад канец першага тайма «Шахцёр» мог выйсці наперад: Каломыц дакладна прабіў штрафны ўдар, але «Нёман» выбавіла штанга.

 

Другі тайм гулялі лепш. На 60-й хвіліне на поле выйшаў набіраючы форму Варанкоў. І ўжо праз хвіліну ён забівае гол у вароты «Шахцёра». Саладоўнікаў з заменай не пралічыўся. Але перавага была не доўгай: праз 10 хвілін гаспадары ўсё ж такі даціснулі «Нёман» і зраўнялі лік.

 

Пасля прапушчанага гола як быццам ажывіўся гарадзенскі клуб і ўсімі сіламі пайшоў наперад. Каб узмацніць атаку, Саладоўнікаў выпусціў Савіцкага. Шмат чаго не атрымлівалася ў Пашы, але пад канец матчу яго выводзяць на ўдарную пазіцыю – Савіцкі ўварваўся ў штрафную і прабіў з левай нагі. Аднак брамнік гаспадароў Цыгалка справіўся з гэтым нялёгкім ударам. Так «Нёман» выпусціў шанец павезці ў Гродна 3 ачкі. Зараз «Нёман» дзеліць 8-10 месца разам з «Брэстам» і «Славіяй», з 7-ю ачкамі ў актыве.

 

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Саладоўнікаў падзяліўся меркаваннем аб матчы 8-га тура чэмпіянату Беларусі супраць «Шахцёра»:

 

– Сёння мы згулялі арганізавана. Гулялі з вельмі моцным сапернікам. Але лічу, што рахунак заканамерны. Хоць апошні момант быў ўсё ж такі ў нас – Савіцкі мог прынесці перамогу.

– Хадзілі чуткі аб вашай магчымай адстаўцы?

– Першы раз чую. Давайце не будзем пра гэта, – адказаў на пытанне Саладоўнікаў.