“Нёман” папоўнілі два гульцы алімпійскай зборнай

|

Асабліва каштоўным для “Нёмана” выглядае набыццё Скавыша, паколькі атака гарадзенцаў у папярэднія гады не вылучалася высокай выніковасцю.

 

 

Максім Скавыш правёў у складзе БАТЭ некалькі сезонаў, выйграваў чэмпіянат Беларусі. Міхаіл Гардзейчук правёў у Барысаве толькі год, перабраўшыся туды з наваполацкага “Нафтана”.

 

Абодва футбалісты былі ў складзе маладзёжнай зборнай Беларусі, якая летам сенсацыйна заняла трэцяе месца на маладзёвым чэмпіянаце Еўропы і заваявала права згуляць на сёлетняй Алімпіядзе ў Лондане.

 

Пераход у склад гарадзенцаў дае шанс Скавышу і Гардзейчуку мець рэгулярную гульнёвыю практыку, якой яны былі пазбаўленыя з-за высокай канкурэнцыі ў складзе БАТЭ.

 

align=”left” >Разам з Паўлам Савіцкім, Максім Скавыш (на здымку) стане адным з найбольш каштоўных на футбольным рынку сярод гульцоў “Нёмана”.

Нямецкі сайт transfermarkt.de, які спецыялізуецца на ацэнцы кошту футбалістаў, ацэньваў Скавыша ў канцы мінулага года ў 600 тыс. еўра. (Савіцкі “каштаваў” 500 тыс.).

 

Пры гэтым у красавіку 2010 г. рынкавы кошт Скавыша дасягаў 1 млн. 300 тыс. еўра.

 

 

Цяпер “Нёман” з’яўляецца адным з базавых клубаў для алімпійскай і маладзёжнай зборных Беларусі. У іх складзе, апроч Скавыша і Гардзейчука, выклікаюцца таксама Вітус, Лявіцкі, Савіцкі, Бомбель і Едэшка.

 

На здымку ўверсе: Максім Скавыш супраць Аляксея Сучкова (у зялёнай кашульцы). Цяпер футбалісты будуць аднаклубнікамі.