«Нёман» у дадатковы час адолеў гомельскую дружыну і выйшаў у фінал

|

У Жлобіне мясцовыя хакеісты прымалі «Шахцёр» і ўпэўнена перамаглі ў вырашальным матчы 5:3.

 

А ў Гродне мясцовы «Нёман» прымаў грозны «Гомель».

>

 

Толькі ў авертайме гарадзенцы дамагліся станоўчага выніку – 1:0. Пераможную шайбу закінуў Андрэй Каршуноў.

 

 

Такім чынам у фінале сустрэнуцца гарадзенскі «Нёман» і жлобінскі «Металург».

 

Для гарадзенцаў гэты будзе ўжо другі запар выхад у фінал турніра.

 

Ці зможам мы рэабілітавацца за леташні фінальны пройгрыш сталічнаму “Юнацтву”?

 

Будзе вядома пасля серыі фінальных матчаў, якая пачнецца ўжо 23 сакавіка.