Гандбол: Гарадзенскія каманды прайгралі мінскім

|

У першым матчы, які праходзіў на пляцоўцы спартыўнага комплексу “Вікторыя”, мясцовая “Гараднічанка” буйна саступіла “БНТУ-БелАЗ” 18:34.

 

 

А ў вячэрнім матчы хлопцы з “Кронана” саступілі мінскаму “СКА”. Гарадзенцы праявілі характар, але больш дасведчаны супернік атрымаў перамогу на класе. Выніковы лік 25:35.

 

Пасля 5 тураў “Гараднічанка” мае 4 ачкі ў актыве і займае чацвёрты радок у турнірнай табліцы. У “Кронана” пасля 5 тураў у актыве 3 ачкі і чацвёртае месца.


Фота: gorodnichanka.by