У Гродне масавай хадзьбой і прабегам ушанавалі памяць алімпійца Пятра Пачынчука
Пётр Пачынчук – срэбраны прызёр ХХII Алімпійскіх гульняў на дыстанцыі 20 кіламетраў. У памяць пра таленавітага спартсмена з 1992 года ўдзячныя гарадзенцы штогод праводзяць спаборніцтвы, якiя з часам атрымалі статус міжнародных.
Прыняць удзел у спаборніцтвах у гэтым годзе маглі як гараджане, так і госці горада. У прабегу прыняло ўдзел 74 удзельнiкі, а ў хадзе было зарэгістравана 150 чалавек. Колькасць удзельнікаў прыкладна такая ж як і летась.
Як на хадзьбу, так і на прабег, прыйшлі і сябры Пачынчука. Міхаілу Бабко – 72 гады, ён прыйшоў на мерапрыемства, бо яго “замучала сумленне”.
“Я прыйшоў аддаць даніну памяці. Сумленне замучала, што мемарыял праходзіць ужо ў 25-ы раз, а мяне ўсё не было. Мы з Пятром сябравалі і шмат дзе бегалі, гэта быў мой сусед, ён заўсёды прымушаў мяне займацца спортам. У прабегу я лёгка пераадолеў 6 кіламетраў і, думаю, Пеця быў бы мной задаволены”.
Гарадзенская спартсменка Вікторыя Кушнір у прабегу сярод дзяўчат прыбегла першай і адзначыла, што Гродна рухаецца ў правільным напрамку ў правядзенні такіх мерапрыемстваў. Сваю дыстанцыю ў 6 кіламетраў спартсменка пераадолела за 21 хвіліну 10 секунд.
“У гэтых спаборніцтвах я ўдзельнічаю ўжо не ў першы раз. Для мяне гэты прабег – вельмі добры старт, які праходзіць у Гродне. У нас цяпер ідзе сур’ёзная падрыхтоўка да чэмпіянату краіны па кросе, які таксама пройдзе тут.
Што тычыцца самога прабегу па горадзе, то я, хутчэй за ўсё, спаборнічала сама з сабой – выйшла добрая трэніроўка. Але ў будучынi хочацца, каб больш гарадзенцаў выходзіла на такія прабегі. Не будзем далёка зазіраць, у тым жа Беластоку, які менш па насельнiцтву за Гродна, у разы больш збіраецца людзей на падобныя мерапрыемствы. Мы рухаемся ў правільным кiрунку, але за мяжой па-іншаму ставяцца да бегу і здаровага ладу жыцця”.
align=”” width=”725″ height=”544″ >