Новыя спецыяльнасці атрымалі каля 800 беспрацоўных Гродзенскай вобласці
Беспрацоўныя прайшлі бясплатнае навучанне па накіраваннях упраўленняў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гаррайвыканкамаў.
Па спецыяльнасцях тынкоўшчык, маляр адвучыліся 95 чалавек.
93 чалавекі – па спецыяльнасці кіроўцы, 60 – працоўнага зялёнага будаўніцтва. 54 – прадаўца, аператара ПЭВМ – 52 чалавекі, кіроўцы-пагрузчыка – 23, слесара па рамонце аўтамабіляў – 23.
Каля 20 беспрацоўных прайшлі навучанне па курсе “Асновы прадпрымальніцкай дзейнасці”.
У 1 квартале года на ўлік органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне вобласці пастаўлены 10 тысяч грамадзян, якія звярнуліся па дапамогу ў працаўладкаванні. 6900 з іх прызнаныя беспрацоўнымі.
За першыя тры месяцы года працаўладкаваны 5900 чалавек.
Колькасць афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных у Гродзенскай вобласці на 1 красавіка склала 4000 чалавек. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя складае 0,8% ад эканамічна актыўнага насельніцтва.
На 1 вакансію на 1 красавіка ўмоўна прыходзілася 0,7 беспрацоўных.
76,5% вакансій прызначаныя для працоўных.
Паводле http://www.belta.by