Пенсіянерам зноў падарылі сезонныя зніжкі на праезд

|

Як нагадалі ў БЧ, у адпаведнасці з указам ад 29 красавіка 2011 года нумар 176 на перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ штогод з 1 мая па 30 верасня грамадзяне, якія дасягнулі пенсіённага ўзросту (мужчыны – 60 гадоў, жанчыны – 55 гадоў), маюць права на 50-працэнтную скідку з кошту праезду на чыгуначным пасажырскім транспарце агульнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносін.

Для атрымання скідкі пры куплі білетаў неабходна прад’яўляць пенсіённае пасведчанне.

 

Здымак з сайта http://www.innov.ru