Праваслаўны фэст “Кладзезь” адкрыўся на Савецкай плошчы
Фэст праваслаўнай культуры ўрачыста распачаўся малебнам у імправізаванай капліцы з мошчамі Св. Панцеляймона. Наведнікам прадстаўлены шырокі выбар духоўнай літаратуры і праваслаўнай рытуальнай атрыбутыкі, экалагічныя касметыка і выпечка. Для дзетак дзейнічае батлейка.