Гарадзенскае “Контэ Спа” ўвайшло ў склад канцэрна “Беллегпрам”
У склад Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці ўключанае сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю “Контэ Спа”. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 536 ад 26 чэрвеня, тэкст якой размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.