Забастоўка літоўскіх памежнікаў: прапускная здольнасць Катлоўкі знізілася ў 10 разоў

Чэргаў на ўезд у Беларусь з боку Літвы не назіраецца.

Як паведамілі БелаПАН у беларускім памежным камітэце,з-за«італійскай забастоўкі» літоўскіх памежнікаў прапускная здольнасць у «Катлоўцы» знізілася больш як у 10 раз.

Калі ў звычайным рэжыме цераз гэты пункт пропуску праходзіла за гадзіну да 70 легкавых аўтамабіляў, то цяпер — 5-7, калі 15–20 грузавых, то гэтым часам — 3-4.

 

У такой сітуацыі эксперты звяртаюць увагу на тое, што чэргаў на літоўскай тэрыторыі няма. Таму яны задаюць пытанне, чыю ўвагу прыцягваюць сваёй забастоўкай літоўскія памежнікі, патрабуючы вырашэнні сваіх праблем: беларускага боку ці ўсё ж літоўскага?

 

Страйк пачаўся раніцай 9 ліпеня і будзе доўжыцца 3 дні.

 

Літоўскія памежнікі патрабуюць, у прыватнасці, павялічыць зарплату не менш як на 10% і ў 2014 годзе аднавіць яе да ўзроўню 2008 года. Акрамя таго, прафсаюз патрабуе вырашэння пытанняў сацыяльных гарантый супрацоўнікам памежнай службы, уключаючы камандзіровачныя выдаткі, павелічэнне грашовай кампенсацыі за жыллё, выплату часткі нявыплачанай заработнай платы, увядзення 40-гадзіннагапрацоўнага тыдня і выдзялення дадатковых сродкаў.