У Гродне судзяць дырэктара “Кансэнта”

Прадпрыемства з замежнымі інвестыцыямі было зарэгістравана аблвыканкамам у 2004
годзе.

Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва выдала яму ліцэнзію на праектаванне і будаўніцтва будынкаў і збудаванняў, правядзенне інжынерных пошукаў.

Гродзенскі гарвыканкам выдзеліў участкі пад будаўніцтва жылых дамоў, аднак у 2009 годзе ў сувязі з зацягваннем тэрмінаў будаўніцтва жылля забудоўшчыкі сталі звяртацца са скаргамі ў праваахоўныя і выканаўчыя органы.

У суд Ленінскага раёна Гродна паступіла некалькі дзясяткаў іскавых заяў аб скасаванні дагавораў на будаўніцтва жылля, аб спагнанні запазычанасці па заработнай плаце.

Паводле звестак на пачатак чэрвеня яна дасягнула 1 млрд. 283млн. рублёў.

Высветлілася таксама, што з ліпеня 2009 года “Кансент” не плаціць у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

На 1 красавіка 2010 года запазычанасць склала звыш 334 млн. рублёў.

З 2004 года абласны гаспадарчы суд у іскавым парадку разгледзеў 53 справы ў адносінах да СТАА “Кансент”. Распачатыя выканаўчыя вытворчасці больш чым на 1 млрд. 800 млн. рублёў.

Сітуацыя з забудоўшчыкамі СТАА “Кансент” абмяркоўвалася ў аблвыканкаме з распрацоўкай мер па выхадзе з крызіснага становішча.

Зыходзячы з іх, пракуратурай вобласці 9 верасня 2010 года ў гаспадарчы суд быў заяўлены іск аб
ліквідацыі кампаніі ў сувязі з грубымі і неаднаразовымі парушэннямі
заканадаўства. 7 кастрычніка іск быў задаволены.

Зараз будаўніцтва дамоў завяршаецца іншым падрадчыкам.

 

Паводле  БелаПАН

На фота: Жыллёвы комплекс, які абяцаў пабудаваць “Кансент”