На беларуска-літоўскай мяжы перакрыты буйны канал нелегальнай міграцыі
Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, высветлілася, што арганізатар і трое хаўруснікаў, якія кіравалі транспартнымі сродкамі, ажыццявілі незаконны ўезд і транспарціроўку па тэрыторыі Беларусі 16 грамадзян В’етнама.
У планах зламыснікаў было даставіць іх да мяжы з Літвой для далейшага незаконнага перамяшчэння ў краіны Еўрасаюза. Усе іншаземцы дастаўлены ў ІЧУ Гродзенскай пагрангрупы для далейшага разбіральніцтва.
Супраць асоб, якія мелі дачыненне да арганізацыі незаконнай міграцыі в’етнамцаў, распачата справа на падставе часткі 2 артыкула 371-1 КК. Грамадзянам В’етнама давядзецца адказваць згодна з артыкулам 23.55 КоАП (парушэнне правіл знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама правіл транзіту праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.
Здымак eurobelarus.info