За тыдзень на Гарадзеншчыне патанулі 4 чалавекі

|

Усе – у непрызначаных для купання  вадаёмах, дзе не было выратавальных пастоў.

Трох шчасліўцаў выратавалі вадалазы.

Літоўскі верталёт парушыў мяжу на поўначы ад Гродна

|

Парушэнне зафіксавана памежнай службай Беларусі ў 10.39 26 чэрвеня.

Верталёт паглыбіўся на беларускую тэрыторыю на 3 км.

Кантрабандысты ўцякалі з дзвюма машынамі цыгарэт

Увечары 27 чэрвеня польскія памежнікі ў ваколіцах Сэйнаў меркавалі спыніць два літоўскія аўтамабілі, аднак тыя не рэагавалі на сігналы. Службоўцы былі вымушаныя распачаць пагоню. У выніку ў двух затрыманых аўтамабілях знойдзены беларускія цыгарэты “Прэмьер” на суму 155 тысяч еўра.

Нацыянальныя рэлікты і дзіцячая азбука: беларускія дастасаванні для iPad

Карыстальнікі iPad ужо цяпер могуць бясплатна спампаваць праграму Belarus Land, якая дае магчымасць агледзець нацыянальныя славутасці, прайсціся па беларускіх замках, пабачыць у вялікім пашырэнні абразы, роспісы і мазаікі.

А неўзабаве ў App Store з’явіцца беларуская анімаваная азбука для сучасных бацькоў ды іх дзетак, створаная сумесна з кампаніяй “Будзьма беларусамі!”.

За хатні скандал – штраф ці арышт

|

Міністэрства ўнутраных спраў ініцыянавала папраўкі  ў Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях.

Калі раней за сінякі і драпіны хатняга скандаліста нельга было прыцягнуць да адказнасці, то паводле новага законапраекта ён будзе пакараны штрафам ці арыштам, піша tut.by.

Узорны пункт пропуска на беларуска-літоўскай мяжы абсталююць у Гродзенскай вобласці

|

Ён размесціцца на базе пункта пропуску “Беняконі” альбо ў “Каменным Логу”.

У Гродне выяўлена каля 12 гектараў баршчэўнiка Сасноўскага

|

Баршчэўнік Сасноўскага – ядавітае пустазелле, барацьба з якім у Гродне вядзецца ўжо шмат гадоў. Праблема баршчэўніка добра вядома жыхарам вуліцы Церашковай, дзе гэтая атрутная расліна расце ўжо не першы год.

Хакейны “Нёман”: пытанняў больш, чым адказаў

|

Зусім нядаўна хакеісты “Нёмана” выйшлі з адпачынку. У гарадзенскай камандзе назіраецца шэраг перамен. З-за ліміту на легіянераў каманду пакідаюць Фабуш і Хомер. Што тычыцца Яраслава Крыстэка, то клуб усімі сіламі хоча пакінуць чэха ў Гродне.

Частка дарогі Гродна-Мінск стане платнай на месяц пазьней

|

Плату за праезд па беларускіх дарогах пачнуць браць з 1 жніўня.

Гэта будзе тычыцца і ўчастка дарогі M6/E28 Мінск – Гродна даўжынёй 45 км.

У Гродне рэзка пахаладала

|

Яшчэ ўчора днём паветра прагравалася да +28 ºС, а сёння апоўдні ў Гродне было толькі 14,4ºС.

Заўтра сіноптыкі абяцаюць +16…+18ºС і аранжавы ўзровень небяспекі.