Хакейны “Нёман”: пытанняў больш, чым адказаў

|

Яшчэ адно вялікае пытанне – будучыня аднаго з лідараў “Нёмана” Андрэя Макрова. Размова ідзе пра грошы. Гулец мае шэраг прапаноў з ВХЛ, але яшчэ не вырашыў на чым спыніцца.

Фабуш, Хомер, Крыстэк, Макроў (злева направа)

 

Як паведамлялася раней, пытанні з фінансаваннем вырашаныя. Але як гэта выглядае на самой справе, мы не ведаем. Праблемы не толькі ў гарадзенцаў: з-за вялікіх фінансавых цяжкасцяў, амаль усе беларускія каманды не актыўнічаюць на трансферным рынку.

 

У гэтым сезоне плануецца змяніць сярэднюю зарплату хакеістаў. Як паведаміў Сямён Шапіра, сярэдні заробак у вядучых клубах складзе каля дзвюх тысяч даляраў.

 

Гульцы “Нёмана”, нягледзячы на ўсе праблемы, ужо прыступілі да цяжкіх трэніровак, а кіраўніцтва тым часам узмоцнена займаецца пытаннямі фінансавання і камплектаваннем каманды.

 

На дадзены момант, па чутках, каманду пакінулі:

 

Фабуш
Хомер
Бажко
Антонаў
Кіслы
Макроў
Крыстэк

 

Прыйшлі або знаходзяцца на праглядзе:

 

Глебаў
Масленнікаў
Захаранка

 

Зусім нядаўна галоўны трэнер “Нёмана” Дзмітрый Краўчанка заявіў:

 

“Будзем старацца выйсці на пік формы да паўфіналу Кантынентальнага Кубка. Зыходзячы з гэтага і будзем будаваць сваю падрыхтоўку. Але, зразумела, ніхто не адмяняў задачы паспяхова выступіць і на Кубку Беларусі, і ў чэмпіянаце. Задача на сезон ранейшая – “золата” чэмпіяната краіны”.

 

Бліжэйшы турнір у “Нёмана” пройдзе з 7 па 10 жніўня. У нашым лядовым палацы адбудзецца традыцыйны турнір памяці Аляксандра Дубко, у якім прымуць удзел:

 

“Нёман” (Гродна)
“Бейбарыс” (Атыраў, Казахстан)
“Крышталь” (Саратаў, Расія)
“Унія” (Асвенцым, Польшча)