У былым гарадзенскім палацы Сапегаў адкрылі аптэку

| Без катэгорыі

Менавіта стараннямі Мікалая Мікалаевіча ідэя стварэння аптэкі ў старадаўнім антуражы знайшла ўвасабленне ў новай аптэцы на Савецкай плошчы, у будынку XVII ст. РУП “Фармацыя” арэндуе гэтае памяшканне ва ўласніка камяніцы – Медычнага ўніверсітэта.

Як сцвярджае намесніца дырэктара Галіна Пятрышча, у аддзелцы дэкору стараліся выкарыстоўваць выключна натуральныя матэрыялы: каменныя сталешніцы, дубовыя шафы і вітрыны, выкананыя ўручную, каваныя ўпрыгожванні аўтарства вядомага каваля Юрася Мацко.

 

Узнікнне праёма ў тарцовай сцяне даўняга палаца выклікала незадавальненне ў неабыякавых да захавання спадчыны гарадзенцаў. Галіна Міхайлаўна сцвярджае, што для размяшчэння ўвахода ў аптэку выкарысталі стары праём, замураваны пасля знішчэння ў часы вайны другой часткі палаца Сапегаў.