ЖКГ вывешвае ў пад’ездах спісы неплацельшчыкаў

|

Спісы з адрасамі і прозвішчамі тых, хто мае запазычанасць па аплаце за камунальныя паслугі, аформленыя ў выглядзе плакатаў, якія заклікаюць не рваць такога кшталту абвесткі, а лепш своечасова плаціць за жытло.

Беларускае тэлебачанне паказала “Катынь”

|

Фільм Анджэя Вайды быў паказаны на беларускім тэлебачанні ў дзень пахавання Леха Качыньскага і яго жонкі. Паўтор фільма запланаваны на 23 красавіка ў 00.00. Прэс-служба беларускага тэлебачання тлумачыць такі позні паказ фільма тым, што ён “дастаткова цяжкі”. Большасць карыстальнікаў інтэрнэту схільныя лічыць такі час паказа спробай абмежаваць колькасць гледачоў.

Рэпартаж карэспандэнта “Твайго стылю” з пахавання Леха Качыньскага

|

Учора, у спакойнай, задуменна й ледзь не ў сямейнай атмасферы ў Кракаве адбылося пахаванне прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага і яго жонкі Марыі.

Спорт: гарадзенскія каманды без перамогаў

|

Аніводнай перамогі не атрымалі на мінулых выходных гарадзенскія футбалісты, валейбалісты і баскетбалісты. Пры гэтым футбалісты “Нёмана” у чацьвёртай гульні запар не змаглі забіць аніводнага гола.

“Незвычайная субота” парадавала добрым гукам і энтузіязмам гледачоў

|

У мінулую суботу ў Гародні ладзіўся рокавы канцэрт, дзе выступалі музыкі розных стыляў і кірункаў.

Вяселлі па-гарадзенску: камяні ў прычосках і 600 еўра за фотасесію

|

“Твой Стыль” працягвае падлічваць, у колькі можа абысціся вяселле ў Гародні з усімі абавязковымі элементамі. У колькі могуць абысціся прычоскі і здымка фатографа?

У Лідзе дзяцюк прымусіў распрануцца пяцікласніцу

|

Пад пагрожай нажа мужчына адвёў адзінаццацігадовую дзяўчынку ў зацішнае месца і прымусіў распрануцца. Гісторыя разгортвалася ў пятніцу па абедзе ў Лідзе.

Гарадзенка стала “Міс Фота Беларусі 2010”

|

Людміла Якімовіч з Гродна была прызнаная ўчора самай фотагенічнай удзельніцай конкурса “Міс Беларусь 2010”.

Гарадзенцы ўшанавалі памяць пра Леха Качыньскага

|

Удзел у цырымоніі пахавання прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага і яго жонкі Марыі ў Кракаве брала дэлегацыя непрызнанага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў у Беларусі (СПБ) на чале з Анжалікай Борыс. Прадстаўнікі “афіцыйнага” СПБ арганізавалі ў суботу ў Гродне жалобную імпрэзу ля помніка Міцкевічу.

У Беларусі верагодны дождж з вулканічным попелам

|

Міністэрства аховы здароўя папярэдзіла насельніцтва пра тое, што ў час дажджу лепш пазбягаць знаходжання на вуліцы. Разам з вадой могуць падаць часткі вулканічнага попелу, воблака якога ідзе зараз над нашай краінай.