Гэта толькі здаецца, што да Басовішча далёка
Галоўная навіна – вяртанне конкурсу. Ягоныя правілы не змяніліся, за адным невялічкім выключэннем. Як вядома, сёлета мы святкуем сотую гадавіну са дня нараджэння нашай паэткі Ларысы Геніюш…
Галоўная навіна – вяртанне конкурсу. Ягоныя правілы не змяніліся, за адным невялічкім выключэннем. Як вядома, сёлета мы святкуем сотую гадавіну са дня нараджэння нашай паэткі Ларысы Геніюш…
З траўня ў Гродна запрацуе першая ў Беларусі школа бармэнаў.
Супрацоўнікі ДАІ Шчучынскага РАУС правялі сёння тэхнічны агляд гужавых транспартных сродкаў на тэрыторыі Ражанкаўскага сельсавета. Асаблівую ўвагу інспектары надавалі наяўнасці на вазах святлоадлюстравальных элементаў.
Каля 100 мільёнаў беларускіх рублёў плануецца накіраваць на падрыхтоўку праектнай дакументацыі па рэстаўрацыі Навагрудскага замка. На дадзены момант сабралі каля 70 мільёнаў.
Супольную канцэртную праграму “Усё пра любоў” прадставяць 14 траўня ў Гродна малады гродзенскі выканаўца Пётра Клюеў і зорка хрысціянскага року Аляксандр Патліс.
Падчас галасавання на выбарах у Мясцовыя Саветы замест пашпарта можна будзе паказваць іншыя дакументы, а таксама пашпарты старога ўзору.
Учора група гісторыкаў перадала ў гродзенскі гарвыканкам зварот пра ўстанову памятнай шыльды і перайменаванне вуліцы Горкага ў вуліцу Аляксея Карпюка.
Турыстычны патэнцыял Гродзеншчыны будуць сёння ацэньваць дэпутаты падчас выязнога паседжання Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, справах сям’і і моладзі.
Футбалісты “Нёмана” зноў не парадавалі сваіх заўзятараў. На сваім полі гарадзенцы прайгралі ў сераду сталічнаму “Дынама” з лікам 0-1.
Слухайце ў фанатэцы “Твайго стылю” песню гарадзенскага гурта “Brother’s for Live” “Только так”.
Яе выканаўцамі з’яўляюцца гарадзенскія рэперы Mr. Green і MC’ Black.