Наваградскі замак будуць рэстаўраваць 5 год

|

Каля 40 мільёнаў паступілі з рэспубліканскага бюджэту, астатняя частка грошай ад выручкі за прададзеныя латарэйныя білеты “Скарбніца”. Па словах начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Беларусі Ігара Чарняўскага, асноўныя работы будуць па кансервацыі фундамента і расчыстка ад наслойванняў грунта. Аднаўленчыя працы пройдуць у два этапы.

Падчас першага правядуць гідра-геалагічныя даследаванні грунтаў, інжынерныя даследаванні тэхнічнага стану асноў вежаў Шчытоўкі і Касцёльнай і распрацоўкі архітэктурна-будаўнічага праекта па іх кансервацыі. Зараз існуе небяспека разбурэння адной з вежаў з-за грунтовых водаў, якія выходзяць на паверхню зямлі.

Другі этап уключае кансервацыю наземнай асновы абарончых сцен паміж вежамі Шчытоўка, Касцёльная і Уваходная, адкрыццё і экспанаванне фрагментаў пабудоў Х-ХІІ стагоддзяў.

Праект разлічаны на пяць год, у яго таксама ўключаныя добраўпарадкаванне суседніх тэрыторый і сэрвіснае абслугоўванне.

На сайце Навагрудка можна знайсці інфармацыю пра збор сродкаў на рэстаўрацыю Наваградскага замка і банкаўскія рэквізіты, куды можна пералічаць сродкі.

Здымак з novogrudok.by