Лепшы гарадзенскі валейбаліст хоча змяніць грамадзянства

|

Выхаванец гарадзенскага валейболу хоча атрымаць грамадзянства Польшчы. Беларускія спартыўныя чыноўнікі збіраюцца да канца змагацца за тое, каб Алег Ахрэм надалей гуляў за зборную Беларусі.

Гарадзенцы спачуваюць польскаму народу

|

Сотні гарадзенцаў пакінулі свае спачувальныя запісы ў жалобнай кнізе, выстаўленай у Генеральным консульстве Польшчы ў Гродне з нагоды смерці прэзідэнта Леха Качыньскага.

Другая запар нічыя футбольнага “Нёмана”

Гарадзенскі “Нёман” згуляў сёння ў Магілёве другую запар безгалявую нічыю ў чэмпіянаце краіны па футболе.

Загінуў прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі

|

Трагедыя здарылася сёння ранкам пад Смаленскам. Разам з Лехам Качыньскім загінула яго жонка, а таксама вялікая колькасць высокапастаўленых польскіх чыноўнікаў і вядомых грамадскіх дзеячоў.

Тэктонік супраць брэйкдансу

|

У ноч з 8-га на 9-е красавіка адбывалася бітва паміж дзьвума танцавальнымі калектывамі Medoteck (напрамак – teck-tonic) і Madcaps (напрамак – break dance). Дзейства праходзіла ў дыскаклубе «Флінт».

Чаго саромеецца «Гродзенская праўда»?

|

Нумар абласной газеты са звесткамі пра зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты ў Гарадзенскі гарадскі і абласны Саветы не паступіў у шапікі «Белсаюздруку». Поўная версія гэтага нумару трапіла толькі ў бібліятэкі. Чаму? Можа таму, што ў ёй была надрукавана інфармацыя пра прыбыткі і маёмасць праўладных кадыдатаў? У тым ліку і галоўнай рэдактаркі абласной газеты…

Супрацоўнікі пракуратуры адмаўляюцца падцверджваць факт арышту

|

На некаторых сайтх з’явілася інфармацыя аб тым, што арыштаваны старшыня Гродзенскага абласнога савета дэпутатаў Аркадзь Карпуць, які чатыры разы запар абіраўся на гэтую пасаду. Паводле неафіцыйных звестак, яго арыштавалі літаральна ў цэнтры Гродна (?!) згодна ордэра, падпісанага генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь Рыгорам Васілевічам.

Кожны прадставіць сваё пакаленне ў бардаўскай музыцы

|

Праз месяц вядомы гарадзенскі музыкант Віктар Шалкевіч будзе ўдзельнічаць у вечары сучаснай беларускай песні і паэзіі «Рытмы і рыфмы», які адбудзецца ў Мінску ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.

У «Маёнтку» прапішуцца кенгуру, ішак і шарсцяныя куры

|

Гродзенскі мясакамбінат абвясціў тэндэр на закуп экзатычных птушак: качак «мандарынак», страўсаў Эму, курыц «белачубых»… Вядома, не для вытворчасці каўбас, супакоілі ТС у юрыдычным аддзеле прадпрыемства, а для папаўнення фаўны «Гродзенскага маёнтка «Каробчыцы».

Першы чэмпіянат краіны па флэйрынгу адбыўся ў Гродна

|

Чэмпіянат Беларусі па флэйрынгу (спаборніцтвы бармэнаў) адбыўся ўчора ў боўлінг-клубе «Метро». Акрамя непасрэдна клуба арганізатарамі выступілі цэнтр бармэнаў «PLANET Z» (г. Кіеў) і Гродзенскі лікёра-водачны завод.У чэмпіянаце прынялі ўдзел 11 бармэнаў з розных рэгіёнаў краіны.