Загінуў прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі

|

Польская дэлегацыя накіроўвалася на жалобную цырымонію, прысвечаную 70-й гадавіне расстрэлаў польскіх афіцэраў у Катыні.

Як паведамляюць польскія СМІ, самалёт польскага прэзідэнта Ту-154 заходзіў на пасадку ў густым тумане.

Сесці з першай спробы не ўдалося.

Самалёт зноў узняўся ў паветра і пры павароце зачапіўся за дрэвы, упаў і загарэўся.

Выжыць не ўдалося нікому.

>

Адной з версій трагедыі з’яўляецца памылка экіпажа самалёта.

Ёсць звесткі, што з зямлі гучалі прапановы пасадзіць самалёт у Мінску, але камандзір самалёта вырашыў рызыкнуць.

 

Рэдакцыя “Твайго стылю” шчыра спачувае родным і блізкіх загінулых, а таксама ўсяму польскаму народу.