Першы чэмпіянат краіны па флэйрынгу адбыўся ў Гродна
«Флэйрынг» (ад ангел. flairing) можна тлумачыць як мастацтва вырабу кактэйляў з выкарыстаннем элементаў жанглявання. Родапачынальнікам флэйрынга лічаць Джэры Томаса, які жыў у Амерыцы ў другой палове XIX стагоддзя, ён упершыню стаў падпальваць і пераліваць падпаленыя кактэйлі з куфля ў куфель. Кніга «Bartender’s Guide», напісаная ім у 1862 годзе, і зараз з’яўляецца настольнай кнігай бармэнаў.
У беларускай сталіцы падобныя конкурсы ўжо былі, апошні прайшоў у мінулым лістападзе 2009 года, але чэмпіянат краіны па флэйрынгу праводзіцца ўпершыню. Прыемна, што ў Гродна. Прыемна, што і пераможца – гарадзенец Андрэй Грушынаў.
Фота prosto_free