Інжынер-праграміст з Ліды была прызнаная адным з лепшых аэрадызайнераў
Лідчанка Ірына Ткацэвіч стала адной з пераможцаў Міжнароднага фестывалю паветраных балонікаў «BACI-2010» у Фларэнцыі.
Лідчанка Ірына Ткацэвіч стала адной з пераможцаў Міжнароднага фестывалю паветраных балонікаў «BACI-2010» у Фларэнцыі.
На наступным тыдні ў Гродне мае адбыцца паседжанне Грамадскай рады па развіцці аграэкатурызму. “Прадуктам” яе працы ў хуткім часе можа стаць стварэнне Атласа ўстойлівага развіцця Гарадзеншчыны.
У галоўным корпусе гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы з’явіцца пандус. Гэта зробіць навучальную ўстанову больш даступнай для людзей, якія перасоўваюцца ў інвалідных вазках.
Сёння ў кватэры кіраўніцы непрызнаваемага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў адбылося апісанне хатняй маёмасці. Такім чынам дзяржава спрабуе спагнаць з Анжалікі Борыс накладзены на яе штраф у памеры больш як 4 міліёны рублёў.
Прадаўцы гарадзенскіх газетных кіёскаў прытрымліваюць асобнікі “Камсамольскай праўды” з альбомам “Вялікія мастакі” ў дадатку. Гарадзенка Алена Склюева абурылася такой сітуацыяй і паспрабавала дамагчыся праўды ад кіраўніцтва гарадзенскага “Белсаюздруку”.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца аўтары-пачаткоўцы альбо маладыя журналісты (ва ўзросце да 35 год) з усіх рэгіёнаў Беларусі.
Невядомыя хуліганы парэзалі колы ў 11 вучэбных аўтамабілях адной з вядомых гарадзенскіх аўташколаў. Усе машыны знаходзіліся на тэрыторыі школы, якая месціцца на вул. Мендзялеева.
Адзінаццатага красавіка ў Гродне стартуе турнір па гарадскім арыентаванні сярод веласіпедыстаў. Ужо зараз ідзе рэгістрацыя ахвотных узяць удзел у гэтым арыгінальным спаборніцтве.
Малады гарадзенскі выканаўца Пётр Клюеў рыхтуе супольны праект з зоркай хрысціянскага року, былым лідэрам гурта “Новы Ерусалім”, Аляксандрам Патлісам.
На працягу мінулых выходных у Гродзенскай вобласці адбылося 8 пажараў. Як паведамляе МНС, у іх ніхто не загінуў.