Ствараецца атлас устойлівага развіцця Гарадзеншчыны
Грамадская рада была створана ў снежні мінулага года.
Ачольвае яе супрацоўніца Гарадзенскага аграрнага ўніверсітэту Наталля Баркова.
Першае паседжанне Рады, якая дзейнічае пры гарадзенскім аблвыканкаме, адбылося 5 лютага.
Як паведаміў “Твайму стылю” адзін з сябраў Рады, былы кіраўнік гарадзенскага “Клуба прадпрымальнікаў” Франц Мамуль, у хуткім часе мае адбыцца абласны семінар, прысвечаны развіццю турызма на Гарадзеншчыне.
У планах Грамадскай Рады таксама выданне брашуры з апісаннем канцэпцыі развіцця аграэкатурызма на Гарадзеншчыне.
На яе аснове затым будзе стварацца Атлас устойлівага развіцця Гарадзеншчыны.
Ужо зараз працу над ім вядуць супрацоўнікі ўніверсітэта імя Янкі Купалы і аграрнага ўніверсітэта, а таксама прадстаўнікі шэрагу грамадскіх ініцыятываў вобласці.
На здымку: ідзе першае паседжанне Грамадскай Рады.
Фота: www.ruralbelarus.by