Вазьмі ўдзел у конкурсе для маладых журналістаў!

|

Пераможцы атрымаюць узнагароды ад арганізатараў – грамадскіх аб’яднанняў “Цэнтр “Трэці сектар” і “Беларуская Асацыяцыя Журналістаў”.

Пераможцы будуць вызначаныя па наступных жанравых намінацыях: 

“Твой стыль” – найлепшае інтэрв’ю з цікавай асобай.

“Маё Пакаленне” – найлепшы рэпартаж альбо артыкул, прысвечаны жыццю моладзі.

“Свет вачыма маладых” – найлепшае фота.

Спецыяльнымі ўзнагародамі будуць адзначаныя таксама пераможцы ў наступных намінацыях:

– лепшы матэрыял, прысвечаных асвятленню экалагічнай тэматыкі;

– лепшы матэрыял, прысвечаны гісторыка-краязнаўчай тэматыцы.

>

Да разгляду ў межах конкурса прымаюцца як ужо надрукаваныя ў СМІ ці інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсах (цягам 2010 года), так і толькі падрыхтаваныя да друку матэрыялы.

Кожны ўдзельнік конкурса можа заявіць на разгляд журы максімум 3 матэрыялы. Гэта могуць быць як матэрыялы ў межах адной намінацыі, так і ў межах розных намінацый.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе трэба даслаць да 12 траўня па адрасе: г. Гродна, вул. Будзённага 48а/11, 230023 альбо на e-mail: festyval2010@gmail.com з пазнакай “Конкурс”.

Пераможцы будуць абраныя журы, у склад якога ўвойдуць аўтарытэтныя беларускія журналісты.

Пра вынікі конкурсу стане вядома да 17 траўня.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 22 траўня ў Гродне ў межах Другога Фестываля Маладзёвай Журналістыкі “Твой Стыль”.