Дактыласкапія ў Беларусі стала абавязковай

|

Ад сёння пачалі дзейнічаць змены, унесеныя 4 студзеня 2010 года ў Закон “Аб дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі”.

Цяпер адбіткі пальцаў мусяць здаваць усе ваеннаабавязаныя жыхары Беларусі.

Справа ваўкавыскіх прадпрымальнікаў скончаная

|

Прысуд будзе абвешчаны 6 мая. Прадпрымальнікі сваёй віны не прызналі. Падпалкоўнік міліцыі Казлоў, які апынуўся на адной лаве падсудных з Аўтуховічам і Асіпенкам, папрасіў у іх прабачэння за дзеянні сваіх былых калег.

Еўрапейскае аддзенне не трапіла да беларускіх пакупнікоў

|

Буйная нелегальная партыя абутку і вопраткі ад еўрапейскіх вытворцаў затрымана на літоўска-беларускай мяжы ў Воранаўскім раёне.

Гісторыя прывакзальнай плошчы ва ўспамінах Віктара Саяпіна

|

Чарговы нарыс з цыкла публікацый з паваеннай гісторыі Гародні з’явіўся на сайце, прысвечаным гарадзенскай архітэктуры.

Гэтым разам фотаздымкі і ўспаміны 45-гадовай даўніны ажывяць гісторыю гарадзенскага вакзала.

Датэрміновае галасаванне пачалося

|

На 702 з 747 выбарчых участках Гродзеншчыны прагаласаваць на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў можна ўжо ад сёння і да 25 красавіка – афіцыйнай даты выбараў.

Уладзімір Арлоў сёння ў Гародні

|

Пісьменнік, творы якога перакладзеныя на 25 моваў, пераможца агульнаеўрапейскага конкурса “Еўрапейскі паэт свабоды” наведае наш горад па запрашэнні Гарадзенскага Руху За Свабоду.

Дырэкцыя фестываля нацыянальных культур абвясціла конкурс-віктарыну

|

Да ўдзелу ў конкурсе “Гродзеншчына шматнацыянальная” запрашаюцца ўсе без абмежавання па ўзросце і месцы жыхарства, прымаюцца індывідуальныя і калектыўныя адказы. Пераможцы атрымаюць узнагароды падчас фэсту.

У абласной бальніцы запрацавалі сучасныя лячэбныя карпусы

|

Пасля трохгадовага капітальнага рамонту два корпуса Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы цалкам рэканструяваныя і пераабсталяваныя. Тут размясціліся аддзяленні анкалогіі, уралогіі, нефралогіі, мікрахірургіі вока, тэрапія і лор-аддзяленне.

Скаргу Алеся Дзянісава не задаволілі

|

Гродзенскі абласны суд пакінуў рашэнне суда Ленінскага раёна ў адносінах да гродзенскага журналіста Алеся Дзянісава, які быў прызнаны вінаватым у самаўпраўстве, без зменаў.

Дуда і “Druvis”ў Новым замку

|

У Гродна ладзіцца прэзентацыя альманаху “DRUVIS”, прысвечанага традыцыйнай этнічнай культуры і гісторыі беларусаў, тутэйшай традыцыі і міфалогіі.