Гісторыя прывакзальнай плошчы ва ўспамінах Віктара Саяпіна
Плошча, пра якую сёння пойдзе гаворка, за амаль 150 год істотна змянілася.
З адкрыццём чыгункі “Санкт-Пецербург – Варшава” быў пабудаваны з 1868 годзе у Гародні вакзал, які доўгія гады свайго існавання быў неад’емнай часткай гарадскога пейзажу.
Стары будынак вакзала быў кампактным і ўтульным.
Моцныя цагляныя сцены захоўвалі цяпло зімой і прахалоду летам.
Цэнтральная частка вакзала была двухпавярховай.
На першым паверсе – білетныя касы, дзяжурны памочнік начальніка вакзала і кіёск “Саюздрук”.
На другім паверсе размяшчаліся адміністрацыя вакзала, аддзяленне “Інтурыст” і пакоі адпачынку.
Левая і правая сіметрычныя часткі вакзала былі аднапавярховыя.
Высокія, каля 5-6 метраў столі падтрымлівалі чугунныя літыя калоны, па-мастацку і густоўна аздобленыя майстрамі яшчэ ў 19 стагоддзі.
Левую частку вакзала займала зала чакання транзітных пасажыраў і буфет.
З канца 70-ых і да красавіка 1986 года там змяшчаліся службы Гродзенскай мытні.
У правым крыле знаходзіўся рэстаран і цырульня.
Рэстаран быў вядомы сваёй кухняй і карыстаўся папулярнасцю ў гродзенцаў і гасцей горада.
Пра тое, што і па якіх коштах падавалася ў вакзальным рэстаране, як клалі брук на прывакзальнай плошчы, які гарадзенскі дом першым падключылі да цэнтральнага ацяплення, чытайце тут.
Фота з сайта http://harodnia.com