У Лідзе дзяцюк прымусіў распрануцца пяцікласніцу
Чалавек, якога падазраюць у здзяйсненні гэтага злачынства, знайшоў сваю ахвяру па абедзе ў двары аднаго з дамоў па вул. Ясная.
Абняўшы школьніцу за шыю, ён прымусіў дзяўчынку ісці разам з ім уздоўж чыгункі.
На чыгуначным масце паміж металічнымі агароджамі пад прымусам нажа прымусіў дзяўчынку распрануцца.
Да гвалту, аднак, справа не дайшла: праз 1-2 хвіліны зланаўмыснік, якога раней ужо судзілі за грабеж і разбой, адпусціў школьніцу, загадаўшы той нічога не распавядаць бацькам.
Цяпер 22-х гадовы беспрацоўны, якога падазраюць у гэтым злачынстве, знаходзіцца ў следчым ізалятары.
Фота: visualphoto.com