Прэстыжны турнір Red Bull King of the Rock – упершыню ў Гродне!
Red Bull King of the Rock – гэта ўнікальны і самы першы ў гісторыі вулічнага баскетбола турнір, які дае шанец любому жадаючаму пазмагацца за права стаць лепшым у свеце. Гэты від баскетбола зарадзіўся ў Амерыцы ў 50-я гады і з нядаўняга часу стаў вельмі папулярным у многіх краінах свету. Асноўны канцэпт гульні – гэта паядынак 1х1, без каманды, без трэнера, без жорсткіх правілаў, толькі спорт і атмасфера.
Вось ужо 6 гадоў запар Red Bull King of the Rock праводзіць сусветны фінал, збіраючы лепшых стрытбалiстаў свету на сапраўдны бой за званне Караля Скалы. У 2014 годзе фінальны сусветнай турнір адбыўся ў Тайвані на закрытым востраве Самасана.
У гэтым годзе сусветны фінал самых прэстыжных баскетбольных спаборніцтваў пройдзе ў новым і ўнікальным месцы. Баскетбольная пляцоўка ў сценах адной з найстарэйшых абутковых фабрык Стамбула сустрэне 32 лепшых баскетбалістаў з 23 краін свету. Бітва за званне Караля Скалы 2015 адбудзецца ў гістарычным мегаполісе Турцыі. А дзе пройдзе фінал 2016 – вырашыць пераможца.
А каб перамагчы, трэба прайсці шэраг выпрабаванняў. Адборачныя турніры пройдуць у розных гарадах і краінах свету, у тым ліку i ў Беларусі. У Гродне ён пройдзе 26 ліпеня. А 16 жніўня пройдзе нацыянальны фінал у Мінску, пераможца беларускага першынства адправіцца на галоўны фінал у Стамбул.
Самае галоўнае, што трэба ведаць:
– Да ўдзелу дапускаюцца толькі грамадзяне Беларусі.
– Дасланая заяўка разглядаецца аргкамітэтам і не з’яўляецца гарантам ўдзелу ў спаборніцтвах.
– Сетка удзельнікаў складаецца з 32 гульцоў і аб’яўляецца не менш, чым за 3 дні да правядзення этапа.
– На гульню даецца 5 хвілін. На атаку – 15 секунд.
– 5 фолаў або 1 тэхнічны – дыскваліфікацыя.
– Зацяжка часу – папярэджанне ад суддзі, на другі раз – тэхнічны (дыскваліфікацыя).
– Калі гулец забіў з фолам, ён атрымлівае дадатковае ачко, і валоданне мячом пераходзіць да суперніка.
– Тайм-аўт пры траўмах – 2 хвіліны на меркаванне суддзі.
– Першы авертайм доўжыцца 2 хвіліны, далей усе авертаймы па 1 хвіліне (манетка вырашае, хто пачынае кожны з авертаймаў).
– Гульня доўжыцца максімум да 21 ачка.
– Пры ліку 11-0 гульня скончана ў сухую.
– Удзельнікі павінны быць старэйшыя за 16 гадоў. Удзельнікам малодшым за 18 гадоў неабходна прыйсці з бацькамі або прад’явіць іх пісьмовы дазвол на ўдзел у турніры.
“Удзельнiчаць могуць усе жадаючыя хлопцы, але адбіраюцца толькі наймацнейшыя. У мінулым годзе праводзілі ў Брэсце, Віцебску, Мінску і Міры (каля замка). У гэтым вырашылі наведаць унікальны для нашай краіны Гродна, а таксама Гомель. У горадзе над Нёманам пройдзе адбор на нацыянальны фінал, які адбудзецца 16 жніўня. Там будзе вызначаны Кароль Скалы ў Беларусі. А чэмпіён краіны адправіцца прадстаўляць Беларусь на сусветным фінале”, – распавёў адзін з арганізатараў мерапрыемства Мікіта.
Вось так прайшоў леташні беларускі фінал у Мірскім замку:
Зарэгістравацца на спаборніцтвы можна ТУТ. Рэгістрацыя ўдзельнікаў заканчваецца за тры дні да правядзення. Месца скажуць за дзень да спаборніцтваў. Больш інфармацыі у групе Вконтакте.