Імя краязнаўцы Віктара Саяпіна ўнеслі ў Кнігу Славы Гродна
Гарадзенскі краязнаўца Віктар Саяпін у Дзень горада 17 верасня патрапіў у адзін шэраг з тымі выдатнымі асобамі, пра якiх шмат гадоў пісаў. Яго імя ўнеслі ў Кнігу Славы Гродна.
Гарадзенскі краязнаўца Віктар Саяпін у Дзень горада 17 верасня патрапіў у адзін шэраг з тымі выдатнымі асобамі, пра якiх шмат гадоў пісаў. Яго імя ўнеслі ў Кнігу Славы Гродна.
Урачыста святкаванне Дня горада пачалося з шэсця прадстаўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Гродна па вуліцах Сацыялістычнай і Дзяржынскага да плошчы Леніна. Далей на плошчы прайшла цырымонія прысваення звання “Ганаровы грамадзянін Гродна” і ўключэння лаўрэатаў у “Кнігу Славы Гродна”.
Святкаванне 888-годдзя горада пачалося з велапрабегу, які арганізавалі прафсаюзы Гродна і Друскенік. Больш за 60 удзельнікаў раніцай 17 верасня стартавалі ад ЦСК “Нёман” у кірунку літоўскай мяжы.
Чарговая крама беларускага брэнда “Рублевский” адкрылася ў Гродне 16 верасня на вуліцы Дзяржынскага. Праўда, адкрыццё прайшло з дзвюхгадзінным спазненнем.
Напярэдадні Дня горада ў гарадзенскiх тралейбусах студэнты гістарычнага факультута Купалаўскага ўніверсітэта разам з гарадскім піяршчыкам Сяргеем Івановым правялі незвычайную акцыю для пасажыраў – па дарозе яны распавядалі гісторыю горада.
Першы ў Гродне энергаэфектыўны дзіцячы сад №45 урачыста адкрылі напярэдадні дня горада, у пятнiцу 16 верасня. Амаль 200 дзяцей і іх бацькоў перад адкрыццём установы прайшлі майстар-класы па энергазберажэнні.
Каля 50 аўтамабіляў і матацыклаў прыняло ўдзел у аўтапрабегу “Я люблю Гродна”, які прайшоў на Савецкай плошчы ўвечары 15 верасня. Ён быў прысвечаны 888-годдзю горада.
Пасля двух паражэнняў на старце чэмпіянату хакеісты “Нёмана” здолелі атрымаць першую перамогу. Каманда Сяргея Пушкова зрабіла гэта на сваёй пляцоўцы, дзе бiла жлобінскі “Металург”. Перад самым пачаткам матча заўзятары “Нёмана” расцягнулі велізарны банер, аналагаў якому ў гісторыі гарадзенскага хакея яшчэ не было.
У Гродне завяршаецца ўнікальная экспазіцыя, прысвечанная 150-годдзю з дня нараджэння мастака, графіка Міхаіла Андрыёлі. Уласную калекцыю з больш чым 100 экспанатаў выставіў у Аддзеле мастацтваў абласной бібліятэкі імя Карскага краявед Аляксандр Сявенка.
Кожны год па міжурадавым пагадненні паміж Беларуссю і Кітаем у Гродзенскі ўніверсітэт прыходзіць 2-3 запрашэнні на навучанне ў Кітаі. Сёлета пуцёўку на навучанне ў КНР атрымала адна з чытачак “Твайго стылю” Таццяна Козел. Яна падзялілася з намі расповядам пра вучобу і жыццё ў Кітаі.