Фотафакт: У час навальніцы Гродна ізноў затапіла

|

Навальніца, якая прайшла ў Гродне ўвечары 30 ліпеня, у чарговы раз паказала самыя праблемныя месцы горада. Вуліца Валковіча і раён плошчы Тызенгаўза былі напалову затопленыя.

Замест суботняга сна – трэніроўка. Заняткі ад МТС у Пышках будуць праходзіць да канца лета

|

Спартыўная акцыя #МояТренировкаСегодня ў Гродне працягваецца. Кампанія МТС прыняла рашэнне, што бясплатныя трэніроўкі ў Пышках будуць праходзіць кожную суботу да канца лета. Гэтак, 30 ліпеня на майстар-клас па фітнес-кірунку Dance & Fit прыйшло больш за 50 чалавек. У ролі трэнера выступіла харэограф і фітнес-інструктар з больш чым дзесяцігадовым вопытам выкладання Наталля Міхайлава.

У цэнтры Гродна з’явіліся новыя вулічныя музыкі: гурт з Парэчча радуе сусветнымі хітамі

|

Яны толькі месяц таму сабраліся і ўжо адправіліся ў турнэ. Першым горадам, дзе выступілі музыкі з Парэчча, стаў Гродна. Iх канцэрт у цэнтры горада прайшоў 29 лiпеня і сабраў мноства гледачоў.

“Нёман” здабыў цяжкую перамогу ў матчы з “Гранітам”

|

Каманда Ігара Кавалевіча стартавала ў другім крузе чэмпіяната з перамогі. Праўда, тры ачкі “Нёману” дасталіся з цяжкасцю.

“Трэба зашкляць, але грошай няма”. У самым высокім доме на Ажэшкi некалькі месяцаў не могуць скончыць рамонт

|

Дванаццаціпавярховы дом па вуліцы Ажэшкi, 40 павінны былі здаць пасля капітальнага рамонту яшчэ ў красавіку. Але з-за непрадбачаных абставін будаўнічыя работы зацягнуліся на нявызначаны тэрмін. Праблемы дзве: няма грошай на працяг рамонту, а таксама падманутыя жыхары, якім абяцалі новыя балконы, якіх яны цяпер не атрымаюць.

Міжнародны арганны фестываль становіцца візітоўкай Гродна

|

Другі Міжнародны фестываль арганнай і камернай музыкі, які адбываўся 13-27 ліпеня ў Лютэранскай кірсе ў Гродне, прайшоў на вышэйшым узроўні. Канцэрты вядомых выканаўцаў за два тыдні наведала больш за тысячу чалавек.

Кубак Салея: “Нёман” вырваў перамогу ў “Віцебска”

|

Гарадзенскі “Нёман”стартаваў з перамогі ў Кубку Салея. Дружына Сяргей Пушкова 28 лiпеня ў Віцебску абыграла мясцовую каманду з лікам 4:3.

У Ізраілі памерла Ліза Чапнiк – былы вязень гарадзенскага гета

У горадзе Беэр-Шэва 18 ліпеня на 94-м годзе жыцця памерла адна з апошніх выжыўшых вязней гарадзенскага гета Ліза Чапнiк.

“Наносіць татуіроўку больш балюча, чым ад яе пазбаўляцца”. Тату-майстар распавядае, як выдаляе малюнкі на целе

Многія ў юнацтве мараць зрабіць татуіроўку. І многія робяць. Але з часам малюнак на целе можа надакучыць ці перастаць упісвацца ў агульны стыль. Скура расцягваецца, тату расплываецца. Тады і ўзнікае пытанне: як і дзе можна выдаліць татуіроўку?

Ігар Кавалевіч: На поле будзе выходзіць “Нёман”, за які не сорамна

|

Перад стартам другога круга чэмпіянату ў Вышэйшай лізе па ініцыятыве “Клуба заўзятараў” футбольны клуб “Нёман” 27 лiпеня правёў сустрэчу са сваімі прыхільнікамі. Каманда адсправаздачылася перед заўзятарамi за правальны першы круг, а галоўны трэнер каманды Ігар Кавалевіч распавёў, як ён будзе выводзіць “Нёман” з дна турнірнай табліцы.