“Перасядзь на ровар”. Студэнтка Купалаўскага ўніверсітэта хоча стварыць у Гродне бясплатны велапракат для навучэнцаў

|

Студэнтка ГрДУ Анастасія ўжо тыдзень апытвае гарадзенцаў на тэму бясплатнага велапраката для навучэнцаў. На думку дзяўчыны, яго стварэнне вырашыць праблему транспарту для многіх студэнтаў.

У Гродне ўключылі гарачую ваду раней за тэрмін. Каму гарадзенцам дзякаваць?

|

Гарадзенцы, якiя жывуць на занёманскай частцы горада, прыемна здзівіліся: ім на некалькі дзён раней за вызначаны тэрмін уключылі гарачую ваду. Як аказалася, гараджан парадавалі супрацоўнікі цеплавых сетак, якія за перыяд адключэння вады хутка і зладжана выканалі пастаўленыя работы.

Кавалевіч атрымаў перамогу ў першым матчы на пасадзе галоўнага трэнера “Нёмана”

|

У першым жа матчы пад кіраўніцтвам Ігара Кавалевіча футбалісты “Нёмана” здолелі перапыніць серыю з чатырох паражэнняў запар. У Мінску жоўта-зялёныя мінімальна абыгралі сталічнае “Дынама”.

Бясплатных вулічных трэнажораў у Гродне стала больш. Цяпер можна займацца і на стадыёне

|

Новы комплекс вулічных трэнажораў “Сіліч” у канцы мінулага тыдня з’явіўся на стадыёне “Нёман”. Як і ў Пышках, распрацоўшчыкам канструкцый з’яўляецца кампанія ТАА “Біякам Тэхналогія”.

“Дзяўчыны не хапае, але пакуль трымаюся”. Пешы падарожнік з Гродна Сяргей Мароз ужо ў Піцеры

|

Гарадзенскі падарожнік Сяргей Мароз, які адправіўся ў далёкі шлях на ўсход, ужо ў Санкт-Пецярбургу. Наперадзе ў яго Петразаводск і Мурманск, з пастаўленага шляху ён сыходзіць не плануе.

“Варвары” біліся, але зноў прайгралі “Рысям”

|

Гарадзенскія футбалісты 14 чэрвеня прайгралі другі матч у сезоне. І зноў крыўдзіцелямi “Варвараў” сталі віцебскія “Рысi”.

Пашкоджаныя ветрам вежы гарадзенскіх храмаў хочуць аднавіць як мага хутчэй

|

Каб аднавіць крыжы на гарадзенскіх храмах спатрэбіцца нямала намаганняў і часу. Калі да шпіля на Лютэранскай кірсе можна будзе трапіць з дапамогай пад’ёмнага крана, то вось на Бернардынскiм касцёле праблем куды больш. У Гродне няма спецыяльнай тэхнікі, каб патрапіць на самую высокую кропку каталіцкага храма.

У Гродне прайшоў этап Чэмпіянату Беларусі па скейтбордынгу

|

Этап Адкрытага Чэмпіянату Belarus Skateboard Challenge 2016 упершыню прайшоў у Гродне 18 чэрвеня. Спаборніцтвы адбываліся на новай пляцоўцы для скейтараў каля гандлёвага цэнтра OldCity.

Каб прыбраць цэнтр Гродна пасля шторму службам трэба два дні

|

Галоўная задача для ўсіх працоўных службаў Гродна – як мага хутчэй ачысціць горад ад наступстваў стыхіі, якая прайшлася па ім 17 чэрвеня. У першую чаргу службы прыбіраюць цэнтр і важныя праезжыя шляхі. Найбольш працоўных у парку Жылібера.

“Пасля навальніцы людзі тэлефанавалі каб дапамагчы”. Гарадзенцы не пакінулі ў бядзе бяздомных жывёл

|

З-за навальніцы, якая прайшла ўвечары 17 чэрвеня, пацярпелі не толькі дрэвы, але і шматлікія пабудовы. У ліку пацярпелых апынуўся і прытулак “Адданага сэрца”, у якога вецер паспеў зняць дах вальераў. Калі б не гарадзенцы, якія адразу пасля надзвычайнага здарэння адправіліся ў прытулак, жывёлы б засталіся пад адкрытым небам.