Новы квэст у Гродне: удзельнікам прапануюць ролю ў псіхалагічным трылеры
Гарадзенцам прапануюць прыняць удзел у жывым квэсце – сюжэтнай ролевай гульні, у якой чалавек, як герой кінастужкі, апынаецца ў гушчы загадкавых і непрадказальных падзей.
Гарадзенцам прапануюць прыняць удзел у жывым квэсце – сюжэтнай ролевай гульні, у якой чалавек, як герой кінастужкі, апынаецца ў гушчы загадкавых і непрадказальных падзей.
Выхаванец ваўкавыскага футбола, у мінулым гулец гарадзенскага “Нёмана” і мiнскага “Дынама” Максім Вітус падпісаў на днях кантракт з харвацкім “Сплітам”. Пагадненне з абаронцам разлічана на 2,5 года, паведамляе афіцыйны сайт харвацкага клуба.
Пошукава-выратавальны атрад “ЦентрСпас” пры падтрымцы дзіцячага клуба “Лета” адкрывае другі напрамак у працы дабрачыннага праекта “Групы псіхалагічнай падтрымкі”. На гэты раз група створана для тых, хто перажывае крызіс або разрыў адносін.
Народныя гулянні прайшлі 7 cтудзеня каля гандлёвага цэнтра OldCity. Гарадзенцы спявалі, танцавалі і ўдзельнічалі ў конкурсах на пляцоўцы ZimaCity. Самыя маленькія атрымоўвалi цукеркі ад казы. Гулянні працягваліся з 17.00 да 20.00, а пасля ўсе жадаючыя пайшлі грэцца ці катацца на горку.
Некалькі дзён таму стала вядома, што хакейны клуб “Нёман” падпісаў двух фінскіх форвардаў. Легіянеры змогуць згуляць ужо 9 студзеня ў Маладзечне супраць мясцовага “Дынама”.
Напярэдадні Раства у ГрДУ імя Купалы падпісалі дамову аб пяцігадовай праграме супрацоўніцтва паміж універсітэтам і Гродзенскай праваслаўнай епархіяй.
У канцы 2015 года група маладых людзей з Гродна зарэгістравала першую ў Беларусі федэрацыю кіберспорту. Праз некаторы час геймеры плануюць наогул стаць рэспубліканскай арганізацыяй.
Нечаканы праём утварыўся ў сцяне гiстарычнага будынку ў цэнтры Гродна. Уладальнікі кватэры па вуліцы Кірава, 12, мабыць, вырашылі зрабіць там краму ці офіс. Для гэтага спатрэбілася з акна зрабіць дзверы.
У бліжэйшыя дні ў горадзе пачнуць функцыянаваць хакейныя каробкі і каткі. Акрамя лядовых пляцовак будуць працаваць таксама пункты пракату канькоў і лыж.
На цэнтральным рынку ў Гродне скончыліся доўгія выходныя, але прадпрымальнікі, як і абяцалі, не выйшлі на працу. Без дакументаў ніхто з іх гандляваць не хоча. Тых, хто выконвае ўсе ўмовы, што дзейнічаюць з 1 студзеня, вельмі мала.