У яшчэ адным старым будынку ў Гродне замест акна прабілі дзверы

|

Праём, які ўтварыўся ў жылым доме канца XIX стагоддзя, вельмі кідаецца ў вочы, але будаўнікоў вінаваціць няма ў чым – яны дзейнічалі згодна з дазволам уладаў.

 

За апошнія гады дзясяткі будынкаў у гістарычным цэнтры Гродна змянілі свой знешні выгляд дзякуючы з’яўленню масы новых крам, офісаў і вясельных салонаў. Асабліва шмат змен зазналі фасады будынкаў па вуліцы Кірава.

 

Дом па вул. Кірава, 39 з дзвярыма замест аконнага праёму, 2013 год

 

Таксама дом з прабітымі дзвярыма па вул. Кірава.

 

Яшчэ адзін дом на Кірава, дзе акно ператварылася ў дзверы.

 

 

 

Дзе яшчэ можна прабіць дзверы? Стары замак, фарны касцёл, танк і іншыя прапановы “Твайго стылю”

 

Частка І

 

Частка ІІ

 

Можна зразумець і бізнэсоўцаў, якія адкрываюць крамы. Крамам ды офісам звычайна патрэбны дадатковы ўваход на першым паверсе з боку вуліцы. Гэта яўнае парушэнне закону, але Мінкульт дае дазвол.

 

Гарадзенскія гісторыкі ўжо не адзiн год прапаноўваюць Міністэрству культуры ўнесці змены ў заканадаўства, каб пазбегнуць адкрыцця гандлёвых аб’ектаў у набытках культурнай спадчыны і неабходнасці высякаць дзверы. Але ж прапановы не прымаюць.