Гродна адзначае 72-гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

|

Святочныя мерапрыемствы прысвечаныя дню вызвалення Гродна стартавалі з урачыстага мітынгу ля помніка воінам і партызанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у парку імя Жылібера. Там чыноўнікі з прадстаўнікамі гарадскіх арганізацый і сілавых структур усклалі кветкі і разам з ветэранамі ўспомнілі загінулых салдат, якія вызвалялі Гродна.

“Пабываць у Галівудзе”, не выязджаючы з горада: у Гродне з’явіцца свая Алея зорак

|

Алею афіцыйна адкрыюць каля гарадзенскага кінатэатра “Чырвоная зорка” 19 ліпеня. Яе асаблівасцю стане тое, што на кожнай зорцы будзе напісана імя чалавека, які не толькі зрабіў вялікі ўклад у развіццё мастацтва, але яшчэ і сутыкнуўся з анкалагічным захворваннем і здолеў перамагчы хваробу.

Паваленыя дрэвы і пашкоджаныя помнікі: стыхія пагаспадарыла на вайсковых могілках

|

Ураган, які прайшоў у Гродне 11 ліпеня, пакінуў пасля сябе сур’ёзныя наступствы. Акрамя падтопленых вуліц і дамоў, у горадзе пацярпелi і старыя вайсковыя могілкі на вуліцы Белуша: там з-за моцнага ветру дрэвы падалi на помнікі.

 

Гарадзенец запрашае на “шпацыр” па Фары Вітаўта

|

Гарадзенец Валеры Маскевiч стварыў 3D-мадэль знакакамiтай Фары Вітаўта, якая дазваляе “пашпацыраваць” па страчанаму помніку архітэктуры.

“Нам не страшны дождж – мы ж вікінгі”. У Гродне пад сцягам з Пагоняй спусцілі на Нёман ладдзю, якая паплыла да Балтыйскага мора

|

У Гродне 14 ліпеня далі старт беларускай экспедыцыі, якая за два тыдні павінна па Нёмане на сярэднявечнай ладдзі даплысці да Балтыкі ў Клайпеду на фестываль “Свята мора”.

Гарадзенскай галерэі “Тызенгаўз” пагражае патоп: калі дажджы не спыняцца, яе можа заліць

|

Моцныя дажджы ў чарговы раз паказалі самыя праблемныя месцы Гродна. Апошняя залева падтапіла некалькі вуліц, крамаў і падвалаў дамоў. На мяжы затаплення аказалася і вядомая галерэя “Тызенгаўз”.

У цэнтры Гродна казачныя персанажы нагадалі пра каштоўнасць кожнай хвіліны жыцця

|

Творчыя гарадзенцы сумесна з летнім кафэ “Клевер” і цэнтрам ПОРА 13 лiпеня прадставілі сцэну “Вар’яцкага чаявання” з “Алісы ў Краіне Цудаў” Люіса Кэрала. Гэтай сцэнай арганізатары паспрабавалі прыцягнуць увагу гарадзенцаў да праблем дзяцей і дарослых, якія сутыкнуліся з анкалогіяй і для якіх час – самы каштоўны рэсурс.

Гарадзенскія кіроўцы дапамаглі патушыць лесавоз, які загарэўся наўпрост пасярод дарогі

|

Узгаранне лесавоза адбылося ў 9.40 каля гіпермаркета АЛМІ на праспекце Касманаўтаў. Дзякуючы аператыўным дзеянням звычайных гарадзенцаў, агонь удалося хутка патушыць і пазбегнуць сур’ёзных наступстваў.

Гонкі па старым дыване. Гарадзенец стварыў у парку атракцыёнаў уласны мініаўтадром

|

Трэк, дзе можна будзе катацца на радыёкіраваных машынках Kyosho, сваімі рукамі сабраў работнік гарадзенскага парка атракцыёнаў Леанід.

Дарослы мужчына не дае гарадзенцам i турыстам спакойна схадзіць у вулiчны туалет. Ён сочыць за iмi гадзінамі

|

Хадзіць у біятуалеты ў Гродне стала небяспечна. На працягу апошняга года года страх на іх наведвальнікаў наводзіць невядомы дарослы мужчына, які выразае дзіркі ў сценах туалетаў, каб  падглядваць за тымі, хто зайшоў у суседнюю кабінку.