У Гродне на вуліцы Пралетарскай частка даху абрынулася на балкон

|

Агароджа даху ўпала і разбурыла балкон у жылым доме па вуліцы Пралетарскай. Здарэнне адбылося ў абед 27 ліпеня. У час абвалу ў кватэры знаходзілася жанчына – яна не пацярпела, але моцна перапалохалася.

Відэафакт: Гарадзенскія дзеці ратуюцца ад спёкі ў фантане

|

Невыносная спякота вярнулася ў Гродна. Некаторыя дзеці, не вытрымаўшы пякучага сонца, астуджаюцца ў гарадскіх фантанах.

Футбольны “Нёман” абмяркуе з заўзятарамі выхад з крызіснай сітуацыі

|

Па ініцыятыве “Клуба заўзятараў” футбольны клуб “Нёман” 27 ліпеня правядзе адкрытую сустрэчу, на якой кожны зможа задаць гарадзенскай камандзе любыя пытанні.

Гарадзенскія святары, якія чыталі “Магутны Божа”, сталі фіналістамі відэа-конкурса па чытанні беларускай паэзіі

|

Каманда дыякана Пакроўскага собора Дзмітрыя Паўлюкевіча 26 лiпеня даведалася, што стала фіналастам відэа-конкурса па чытанні беларускай паэзіі. Неўзабаве святары атрымаюць узнагароды.

Вывучыць родную мову беларусам у Сакрамэнта дапамогуць гарадзенскія настаўнікі

|

У Гродне 26 ліпеня з візітам прыехала дырэктар адной са школ горада Сакрамэнта Ларыса Ганчар. Амерыканка беларускага паходжання ў першы дзень камандзіроўкі сустрэлася са старшынёй Гродзенскага гарвыканкама Мечыславам Гоем і абмеркавала з мясцовымі настаўнікамі супрацоўніцтва ў сферы адукацыі.

Хакейны “Нёман” правёў сустрэчу з заўзятарамі. Планы на сезон – максімальныя

|

Напярэдадні старту новага сезону хакейны “Нёман” правёў сустрэчу са сваімі заўзятарамі. У нефармальнай абстаноўцы 26 ліпеня кіраўніцтва клуба распавяло пра планы каманды на сезон, а таксама пазнаёміла заўзятараў з навабранцамі. На сустрэчы прысутнічаў і дырэктар Лядовага палаца, які расказаў пра новаўвядзеннi ў гэтым годзе.

Фотафакт: каля аблвыканкаму насустрач дзяўчыне на аўто “выбег” ліхтар

|

Маладая жанчына за стырном аўто на мінскіх нумарах не справілася з кіраваннем і збіла ліхтар. Гэта адбылося каля 12 гадзін 26 ліпеня на вуліцы Ажэшкі, побач з аблвыканкамам. Мiнчанка патлумачыла, што ліхтар выпадкова “выбег” да яе насустрач.

На Алімпіядзе ў Рыа ў складзе зборнай Беларусі выступяць 23 гарадзенскія спартсмены

|

На XXXI летніх Алімпійскіх гульнях Беларусь будуць прадстаўляць 123 спартсмены і 57 трэнераў, з іх 23 прадстаўніка Гарадзеншчыны. У ліку відаў спорту, з якімі звязаны вялікія надзеі нашай зборнай – мастацкая гімнастыка, цяжкая атлетыка, веславанне на байдарках і каноэ, шашэйныя велагонкі, скачкі на батуце і некаторыя дысцыплiны лёгкай атлетыкi.

Таварыскі матч “Нёмана” супраць “Ліды” сабраў мноства гледачоў

|

Хакеісты “Нёмана” 25 ліпеня ў таварыскім матчы, які праходзіў у Гродне, упэўнена абыгралі ХК “Ліда” з лікам 4:1.

Пасля “пеннай вечарыны” супрацоўнiкi “Гарсвятла” дзве гадзіны чысцілі фантан

|

Невядомы жартаўнік 24 ліпеня вырашыў пацешыць гараджан і ад душы дадаў мыйнага сродку ў фантан у парку Жылібера, дзякуючы чаму той стаў падобны да вялікай пеннай ванны. На наступную раніцу, у панядзелак, супрацоўнікам “Гарсвятла” спатрэбілася больш за дзве гадзіны, каб прачысціць фантан ад пены.