Хакеісткі гарадзенскага “Рытма” у 22-i раз сталі чэмпіёнамі Беларусі

|

Пасля няўдалага 2015 года гарадзенскія хакеісткi змаглі вярнуць сабе чэмпіёнскі тытул. Зрабілі яны гэта за тур да заканчэння першынства Беларусі.

Ігар Кавалевіч правёў першую трэніроўку “Нёмана” і распавёў, што чакае гарадзенскую каманду ў бліжэйшы час

|

Пасля паразы “Нёмана” ад салiгорcкага “Шахцёра” 16 чэрвеня было афіцыйна абвешчана, што гарадзенскую каманду ўзначаліць вядомы беларускi спецыялiст Ігар Кавалевіч. Ужо на наступны дзень новы галоўны трэнер жоўта-зялёных правёў першую трэніроўку са сваімі падапечнымі.

“Кронан і Вітаўт складаныя, а вось Губерт падыходзіць”. У Гродне прыдумалі імя маленькаму тыграню

Больш за 500 імёнаў прапанавалі гарадзенцы для маленькага тыграня, якое нарадзілася ў заапарку. Але ўсе яны апынуліся надта простымі, а вось прапанаванае на сайце заапарка імя акурат падыйшло. Жывёлу, якая неўзабаве пакіне заапарк, вырашылі назваць Губертам – у гонар Святога Губерта.

Пасля паразы ад “Шахцёра” Кавалевіча афіцыйна абвясцілі галоўным трэнерам “Нёмана”

|

Чарговы тур чэмпіянату Беларусі радасці гарадзенскім заўзятараў не прынёс. На гэты раз жоўта-зялёныя на сваім полі прайгралі салігорскаму “Шахцёру” і працягнулі займаць апошняе месца ў турнірнай табліцы. Адразу пасля паразы футбалістам “Нёмана” быў прадстаўлены новы галоўны трэнер – ім стаў Ігар Кавалевіч.

У Гродне адкрылі эксперыментальны трохмоўны “Еўраопт” у зусім новым стылі

|

Сотні гарадзенцаў прыйшлі 16 чэрвеня на адкрыццё новага “Еўраопта” ў гандлёвым цэнтры OldCity. Гіпермаркет адкрывалі ўрачыста: з вядомымі артыстамі і вялікімі чэргамі. Новая крама – эксперыментальная, у ёй будуць папулярызаваць беларускую мову.

“Проста не спадабаліся”. Вандал расказаў міліцыі навошта пашкодзіў вазоны на Савецкай

|

Зламыснікам, які ў ноч з 10 па 11 чэрвеня пашкодзіў на Савецкай вуліцы вазоны, што ўсталявалі да Фестывалю нацыянальных культур, апынуўся 17-гадовы падлетак. Перад тым як пашкодзіць канструкцыі ён адпачываў у адным з бараў па вуліцы Тэльмана ў цэнтры горада.

Чэмпіёнка Беларусі папулярызуе ў Гродне слалом на роліках

|

Напэўна, многія гарадзенцы заўважалі ў Пышках дзяўчыну, якая рэгулярна катаецца на роліках вакол конусаў і пры гэтым танчыць. Завуць яе Васіліса Маслава і яна чэмпіёнка Беларусі па фрыстайл-слалому.

У Гродне хочуць правесці вялікі турнір па бамперболу

|

За апошні год, цягам якога незвычайны камандны спорт бампербол існуе ў Гродне, ён паспеў займець сваіх прыхільнікаў. Арганізатары да пачатку новага гульнявога сезону знялі адмысловае відэа, а ў канцы лета плануюць правесці вялікі турнір для каманд з усёй краіны.

Малыя экстрэмалы хадзілі па парэнчах мосту ў цэнтры Гродна. А мелі быць у летніку

|

Дзеці, якія мелі быць у школьным летніку, хадзілі па парэнчах мосту ў парку Жылібера. Іх заўважылі 14 чэрвеня ў першай палове дня. Хлопцы патлумачылі, што выхавацелі адпусцілі іх пагуляць у горадзе пры ўмове, што яны вернуцца да абеду.

Гарадзенец, які зрабіў вялікае графіці ў Панямуні, раней упрыгожыў краму “Пінскдрэў”

|

Вялікае графіці на вуліцы Панямуньскай па замове “Гроднарайаграсэрвіс” зрабіў мастак, вядомы пад нікам “Хайзэнберг”. Ён распавёў “Твайм стылю”, як яго завуць насамрэч, дзе яшчэ можна пабачыць яго працы і як, на яго думку, можна перавыхаваць тых, хто псуе сцены прымітыўнымі надпісамі.