Скарбы старых камяніц: што рабіць, калі знайшоў старыя рэчы на гарышчы дома?

|

У рэдакцыю “Твайго стылю” звярнуўся чытач Аляксей, які распавёў, што на даху аднаго з дамоў горада знайшлі цікавыя старыя газеты і кнігі. Занепакоены гарадзенец баяўся за лёс знаходкі і прасіў разабрацца. Мы даведаліся ў супрацоўнікаў музея, што рабіць у такім выпадку.

Паміж Іванаўскай і Тэльмана: як амерыканскі прэзідэнт “пабываў” у Гродне

75 гадоў таму адна з вуліц у Гродне насіла імя амерыканскага інжынера, а пасля і 31-га прэзідэнта ЗША – Герберта Гувера. Дзейнасць заакіянскага палітыка была звязана i з нашым горадам, дзякуючы яму было выратавана шмат людскіх жыццяў.

Баскетбалісты “Гродна 93” умацоўваюць свае пазіцыі

У чарговым туры чэмпіянату Беларусі, які прайшоў 16 лютага, гарадзенскія баскетбалісты ўзялі тры ачкі ў матчы з “Імпульсам-БДУІР”. 

У Гродне ўзгадалі загінуўшых у Афганістане салдат

|

15 лютага ў Беларусі, у тым ліку і ў Гродне, адзначалася памятная дата – 27-я гадавіна вываду савецкіх войск з Афганістану. Каб ушанаваць памяць землякоў, якія адтуль не вярнуліся, сотні чалавек сабраліся каля афганскага манумента. Былі ветэраны вайны, сваякі загінуўшых, чыноўнікі і проста неабыякавыя жыхары горада.

Павел Савіцкі падпісаў з гарадзенскім “Нёманам” новы кантракт да 2017 года.

|

З-за атрыманай траўмы і з-за няўзгодненасці клубаў пераход гарадзенскага паўабаронцы ў міжсезонне не адбыўся. Прэтэндавалі на Савіцкага сур’ёзныя каманды, як у Беларусі, так і за мяжой.

Зацішша ў валейболе, срэбра ў хакеі на траве, параза ад літовак у гандболе – спартыўныя вынікі мінулага тыдня ў Гродне

|

“Гродна 93” перамагае чарговы матч, “Алімпія” упэўнена набліжаецца да лідараў чэмпіянату, футбалісты гарадзенскага “Дынама” нарэшце ўзялі тры ачкі, а гарадзенскаму “Рытму” крыху не хапіла да залатых медалёў чэмпіянату Беларусі. Чытайце ў нашым аглядзе, як прайшоў тыдзень гарадзенскіх спартыўных каманд, пра якія мы не паспелі расказаць.

Прадпрымальнікі, якія выйшлі на плошчу ў Гродне, абяцалі вярнуцца (+ВІДЭА)

Каля 150 прадпрымальнікаў у панядзелак 15 лютага выйшлі на плошчу Леніна ў Гродне. Галоўнай мэтай мітынгуючых з’яўлялася адмена ўказу №222.

20 маладых пар прынялі ўдзел у гарадскім квэсце “Захавай каханне”

|

Валанцёры Чырвонага крыжа ў Дзень закаханых арганізавалі тэматычны квэст у цэнтры Гродна. 20 пар цягам дзвюх гадзін бегалі па станцыях і адказвалі на пытанні. Пяць самых хуткіх пар атрымалі ў якасці падарунку бясплатныя фотасесіі ў стылі “Love story”.

Самарскія “Крылы” адмовіліся ад набыцця Васілючака

|

Галкіпер гарадзенскага “Нёмана” Уладзіслаў Васiлючак не пяройдзе ў “Крылы Саветаў” у зімовае трансфернае акно. Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара расійскага клуба Зураб Цыклаўры.

Ёсць рэкорд па самым масавым пацалунку ў Гродне! Вынік – 5214 чалавек

|

У Дзень закаханых у гандлёвым цэнтры “OldCity” знайшлі сваю Валянціну, паставілі рэкорд па самым масавым пацалунку ў Гродне, а таксама адшукалі самую маладую і самую старую закаханую пару.