Чарговае буйное паражэнне “Нёмана”, што будзе далей? Далей зноў “Шахцёр”

|

Не паспелі забыць гарадзенцы пра разгромнае паражэнне ад мінскага “Юнацтва”, як у Гродне на сваёй пляцоўцы зноў буйна саступілі. На гэты раз лідару турнірнай табліцы салігорскаму “Шахцёру”.

Гарадзенец знайшоў у сябе на ўчастку надмагільныя пліты ХІХ стагоддзя

|

Жыхар Гродна знайшоў старыя надмагільныя пліты канца XIX стагоддзя пры разборцы стадолы. Як яны апынуліся ў двары дома па вуліцы Лермантава, новы ўладальнік не ведае.

Летняя кавярня “Амато кофе” пераехала зімаваць у гандлёвы дом “Нёман”

Сеткавая кавярня, якая прыйшла ў Гродна гэтым летам і працавала ў вулічным фармаце, закрылася адразу пасля заканчэння сезону. Зараз яна наноў пачала працу ўжо ў памяшканні на першым паверсе ўнівермага.

Прадстаўніца купалаўскага ўніверсітэта стала трэцяй у рэспубліканскім конкурсе “Студэнт года 2015”

|

За тытул лепшага студэнта Беларусі ў творчых і інтэлектуальных конкурсах змагаліся дзевяць удзельнікаў з усіх рэгіёнаў краіны. Гарадзеншчыну прадстаўляла Анастасія Аўсейчык, другакурсніца факультэта мастацтваў і дызайну ГрДУ імя Янкі Купалы.

“Снежань наш!” Цёплае надвор’е працягвае сезон веласіпедыстам

У апошнія гады за кошт цёплага надвор’я і лагоднай зімы сезон для веласіпедыстаў значна падаўжаецца, а для кагосьцi і зусім не сканчаецца. У цёплы снежаньскі дзень мы пагутарылі з аматарамі двухколавага транспарту, якіх сустрэлі на вуліцах Гродна.

На вакзале ў Гродне з’явіліся стэнды пра гісторыю чыгункі

|

Гарадзенскі чыгуначны вакзал адкрыў для наведвальнікаў выставу прысвечаную гісторыі будынка. У вялікім холе побач з касамі размясціліся фатаграфіі, звязаныя з гісторыяй станцыі і з вядомымі асобамі, якія ў розны час тут пабывалі.

Зноў буйное паражэнне “Нёмана”. У каманды ёсць два тыдні каб выправіць становішча

|

Апошні матч перад міжнародным двухтыднёвым перапынкам скончыўся для гарадзенцаў чарговым паражэннем. І зноў крыўдзіцелем “Нёмана” стаў лідар чэмпіянату – салігорскі “Шахцёр”.

Белы мядзьведзь раздае кока-колу на вуліцах Гродна, каб стварыць навагодні настрой

У Гродне праходзіць чарговая незвычайная акцыя ад Coca Cola. Яна ўжо паспела здзівіць многіх жыхароў горада, бо белы мядзьведзь і людзей ў чырвоных касцюмах санта-клаўсаў з’яўляюцца пасярод двароў у спальных раёнах.

Футбаліст Сяргей Курганскі: “Дзякуй заўзятарам, але хацелася б бачыць іх на стадыёне больш”

Сезон скончыўся і гарадзенскі “Нёман” да студзеня сышоў у адпачынак. Практычна ва ўсіх гульцоў скончыліся кантракты. Наконт будучыні футбалісты яшчэ нічога не ведаюць. У вялікім перапынку мы сустрэліся з адным з лепшых гульцоў мінулага сезону ў складзе жоўта-зялёных Сяргеем Курганскiм.

Выдавец з Гродна прадставіў у Ізраілі кнігу пра габрэйку-падпольшчыцу часоў Другой сусветнай

Выдадзеную ў Гродне кнiгу ўспамінаў вязня гарадзенскага гета Лізы Чапнiк прэзентавалі ў Ізраілі. Аўтарка Марына Шэпялевіч і выдавец Аляксандр Рыжы пабывалі ў горадзе Беэр-Шэва гарадзенцам, дзе сустрэліся з героямі кнігі Лізай Чапнiк і Ганнай Руд.