Фанаты “Нёмана” ўшанавалі памяць Ніла Гілевіча песняй i хвілінай маўчання
Пачатак сезону, а фанаты “Нёмана” зноў здзіўляюць грамадскасць. На гэты раз гарадзенцы правялі акцыю ў памяць аб народным паэце Беларусі Ніле Гілевічы. На працягу матча “Нёман” – “Граніт”, фанаты некалькі разоў спявалі песню на словы народнага паэта Беларусі “А я лягу прылягу”, а таксама правялі хвіліну маўчання.