Гарадзенскае дэрбі скончылася перамогай “Нёмана”

|

Пасля серыі выязных паражэнняў “Нёман” вярнуўся ў Гродна, дзе правёў хатні матч супраць свайго суседа ХК “Ліда”. Абласное дэрбі скончылася перамогай гарадзенцаў з лікам 4:3.

Фотафакт: У Гродне афіцыйна адкрылі новы рэгіянальны тэлеканал

|

З сённяшняга дня ўсе жыхары вобласці змогуць убачыць на экранах тэлевізараў свой уласны канал.

Ведай сваіх: гісторыя хакея ў Гродне

|

Прынята лічыць, што першы ў гісторыі беларускага хакея матч адбыўся зімой 1940 года ў Брэсце. На гульню прыехалі студэнты мінскага інстытута фізкультуры. Пачынаючы з восені 1939 года, калі савецкая ўлада распаўсюдзілася на Заходнюю Беларусь, выезды спартсменаў-“усходнікаў” з паказальнымі выступленнямі ў Гродна, Брэст і Беласток неслі строга ідэалагічную падаплёку. Натуральна, яны там перамагалі. Не сказаць, што прыезджыя былі сур’ёзнымі супернікамі. Справа ў тым, што на той момант у Заходняй Беларусі практычна не засталося спартсменаў, ды і людзям было не да гульняў.

Гарадзенскія “Варвары” прымуць удзел у Кубку Вітаўта Вялікага

|

Перад завяршэннем сезону “Варвары” прымуць удзел у Кубку Вітаўта Вялікага. І пры ўдалым раскладзе гарадзенцы могуць сустрэцца з вядомай беларускай камандай па амерыканскім футболе – “Ліцвінамі”.

Беларускія волаты ў Гродне змагаліся за званне наймацнейшага

|

У Гродне з 7 па 10 кастрычніка праходзіў чэмпіянат Беларусі па цяжкай атлетыцы. У спаборніцтвах прынялі ўдзел спартсмены з усіх рэгіёнаў краіны.

Толькі на апошняй хвіліне “Нёман” змог вырваць перамогу ў “Ліды”

|

У суботу, 10 кастрычніка, чарговы тур чэмпіянату Беларусі прынёс “Нёману” выяздныя тры ачкі. У Лідзе, у найцяжэйшым матчы, гарадзенцы здолелі на апошняй хвіліне закінуць дзве шайбы, якія ў выніку і прынеслі перамогу “Нёману”.

Фотападборка: восеньскi настрой у Гродне

|

Восень – вельмі прыгожы час. Усё вакол афарбавана ў сотні адценняў: ад светлых залацістых, да насычаных чырвоных. Пад нагамі шалясціць апалае лісце, у якім так любяць валяцца дзеці. Школьнікі збіраюць гербарыі для творчых прац. Дарослыя ладзяць фотасесіі на фоне рознакаляровага лісця.

Моладзь выбірае прэзідэнта ў Гродне: “Хочацца выбраць свайго, каб ён адзін кіраваў усё жыццё”

|

У Беларусі праходзіць асноўны дзень галасавання на выбарах прэзідэнта. Выбарчыя ўчасткі адкрыліся ў 8.00 і будуць працаваць да 20.00. Мы пагутарылі з моладдзю, якая ўпершыню выконвае грамадзянскі абавязак, а таксама пабывалі ў буфетах і даведаліся, чым яны так прыцягваюць выбаршчыкаў.

Фотафакт: Гарадзенскія камунальнікі аб’явілі вайну аўтамабілістам

|

У Гродне на вуліцы Ажэшкі супрацоўнікі Спецаўтагаспадаркі заблакавалі аўтамабілі, якія перашкаджаюць ім працаваць.

“Вялікі гонар” і “яе імя пачуў упершыню”. Вядомыя гарадзенцы пра Нобеля для Алексіевіч

|

Хіба няма беларуса, які не чуў пра грандыёзную перамогу нашай суайчынніцы Святланы Алексіевіч, якая стала лаўрэатам Нобелеўскай прэміі. “Твой стыль” спытаўся ў вядомых гарадзенцаў, што значыць для беларскага народа першы ў гісторыі Нобель?