Фотападборка: восеньскi настрой у Гродне
Карэспандэнт “Твайго стылю” выйшаў на вуліцы горада ў суботу, 10 кастрычніка, і зрабіў некалькі цікавых восеньскіх здымкаў.
Практычна на кожнай вуліцы горада ў гэты дзень можна было сустрэць як аматараў, так прафесійных фатографаў.
У цэнтры самым папулярным месцам для здымкаў стаў сквер на месцы Фары Вітаўта.
Хтосьці ў выходны, восеньскі дзень фатаграфуецца, а хтосьці працуе.
Але больш за ўсё людзей, якія шукаюць фон для новай аватаркi, можна было сустрэць у Каложскім парку.
А ў канцы падборачка гарадзенскiх восеньскіх пейзажаў.