У Гродне двухгадовае дзіця праглынула сем батарэек

|

У Гродне, 28 верасня, двухгадовае дзіця праглынула сем батарэек, якія яго маці збірала для ўтылізацыі і захоўвала у шафе. Медыкам без наркозу ўдалося выняць шэсць батарэек, сёмая засталася ў кішэчніку і павінна будзе выйсці сама, паведаміла “Радыё Гродна”.

Успомніць грампласцінкі прапануюць гарадзенцам у бібліятэцы імя Карскага

|

Гарадзенцаў і гасцей горада з 28 верасня запрашаюць у падарожжа па гукавых дарожках рарытэтных грампласцінак з фонду аддзела мастацтваў бібліятэкі імя Карскага і калекцыі гарадзенскага калекцыянера Аляксандра Сявенкі.

У Гродне затрымалі трох гараджан з гашышам

|

Трох жыхароў Гродна, якія мелі пры сабе гашыш, затрымалі на скрыжаванні вуліцы Каліноўскага і праспекта Будаўнікоў увечары, 28 верасня. Затрыманне меркаваных злачынцаў супрацоўнікі міліцыі праводзiлi наўпрост на дарозе.

Каля “Азота” прарвала трубаправод: з зямлі пачаў біць гіганцкі фантан

|

У Гродне, 28 верасня, каля 14.20 на лецішчах каля “Азота” прарвала асноўны трубапровад. Вада моцным напорам хлынула ўверх зносячы ўсе перашкоды. Фантан ад прарыву трубы быў бачны з вокнаў шматпавярховак у цэнтры Гродна.

“Дом лесарубаў” у цэнтры Гродна. Хто i навошта павесіў рабочы інструмент пад дахам дома на Васiлька?

|

Шмат гадоў жыхары вуліцы Васілька распавядаюць гарадзенцам легенды, нібыта калісьці ў доме №14 жылі цэлыя пакаленні лесарубаў і цесляроў. Менавіта пасля тых рабацяг на доме і мелі застацца вісець інструменты, якія сімвалізуюць іх працу. Але пра якіх рабочых ідзе гаворка, ніхто з жыхароў вулiцы сказаць дакладна не можа.

У Гродне будуць рыхтаваць фітнес-інструктараў

|

У снежні 2016 упершыню ў Гродне пачнецца падрыхтоўка фiнтес-інструктараў. Комплексную праграму дадатковай прафесійнай адукацыі будуць даваць лепшыя інструктары Беларусі ў спартыўным клубе “Прыгожыя людзі”.

“Нёман” абыграў у серыі “Гомель” і выйшаў у фінал Кубка Салея

|

У другім паўфінальным матчы Кубка Салея “Нёман” згуляў з “Гомелем” у нічыю 1:1. Гэта дазволіла камандзе Сяргея Пушкова выйсці ў фінал, паколькі ў мінулым матчы гарадзенцы абыгралі суперніка з лікам 3:1.

Гарадзенкi з каляровымі валасамі: хто яны і навошта гэта робяць?

Мы сустрэлі на вуліцах Гродна мноства дзяўчат з яркімі колерамі валасоў ды спыталіся, навошта яны фарбуюцца і ці адбілася гэта неяк на іх жыцці.

У цэнтры Гродна будзе на яшчэ адну бясплатную паркоўку менш

|

Перабудоўваць паркоўку ля парка Жылібера, побач з брацкай магілай жаўнераў Другой сусветнай, пачалі ў панядзелак, 26 верасня. Неўзабаве яе цалкам ліквідуюць. Падстава для гэтага – жаданне максімальна паскорыць праезд транспарту па гэтым фрагменце вуліцы.

Рэканструкцыя на Маладзёжнай: да старога фасада дабудавалі новы дом

|

У верасні 2015 года ад старога дома па вуліцы Маладзёжнай №3 пакінулі толькі фасад. Тады ж заказчык абяцаў узнавіць дом, які б упісваўся ў архітэктуру вуліцы. Праз год аб’ект набліжаецца да завяршэння, будаўнікі прыбралі агароджы і паказалі гарадзенцам навабуд з адной захаванай арыгінальнай сцяной. Пасля завяршэння ўсіх работ у новым будынку размесцяцца офісы.