Вянкі з брацкай магілы трапілі на сметнік ужо праз чатыры дні. Зелянбуд патлумачыў чаму
Напярэдадні Дня Незалежнасці, 1 ліпеня, чыноўнікі ды прадстаўнікі сілавых структур і арганізацый горада ўрачыста ўсклалі кветкі да помніка воінам-вызваліцелям і партызанам у парку Жылібера. Ужо праз чатыры дні частку кветак прыбралі на суседні сметнік.