Фотафакт: Гродна напярэдадні Дня Незалежнасці

|

3 лiпеня з 10.00 да 13.00 на Кургане Славы пройдзе ўрачысты мітынг і парад войск Гарадзенскага гарнізона. Арганізатары абяцаюць у гэтым годзе парадаваць гарадзенцаў новай праграмай.

 

Далей у цэнтры Гродна пройдзе святочная канцэртна-забаўляльная праграма: як у парку Жылiбера, так i на Савецкая плошчы – аж да самага вечара. На плошчы Ленiна гарадзенцам прапануюць “Кафэ пад адкрытым небам”. А ў 23.00 гараджан будзе чакаць святочны салют.

 

Трапіць на мерапрыемствы на Кургане Славы і Савецкай плошчы можна будзе праз турнікеты. Робіцца гэта з мэтай забеспячэння грамадскага парадку і бяспекі грамадзян.

 

align=”” width=”725″ height=”519″ >