Прадстаўнік ААН у Беларусі: У Гродзенскай вобласці жыве 5000 украінцаў, але ніводнага са статусам бежанца

Прадстаўнік Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (УВКБ) у Беларусі Жан-Іў Бушардзi 3 сакавіка наведаў Гродна з афіцыйным візітам. У рамках яго спадар Бушардзi правёў шэраг афіцыйных сустрэч, а таксама сустрэўся з перасяленцамі з Украіны.

У Гродне ў шэсці з нагодны Дня міліцыі ўдзельнічала рэтра-аўто

Урачыстае шэсць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама, прысвечанае святкаванню 99-й гадавіны беларускай міліцыі, адбылося 3 сакавіка. Калона прайшла ад Савецкай плошчы да будынка УУС, па шляху ўсклаўшы вянкі ля помніка загінуўшым войнам і партызанам у парку Жылібера.

“Нёман” у Гродне прайграў “Дынама”, але яшчэ мае шанцы на працяг барацьбы ў плэй-оф

|

У пятым захапляльным паядынку паміж “Нёманам” і “Дынама” чарговая перамога дасталася камандзе з Маладзечна. У Гродне хакеісты абедзвюх каманд паказалі сілавы і хуткі хакей, які падабаўся гледачам. I толькі дадатковы час выявіў пераможцу.

У Гродне адзначаць пачатак Масленіцы канцэртам, фаер-шоў і начной дыскатэкай

Упершыню ў Гродне Масленіцу адзначаць у новым і незвычайным фармаце. Мерапрыемства “Блін Party” распрацавалі ў турысцка-аздараўленчым комплексе “Пышкі”, што знаходзіцца ў аднайменнай вёсцы на беразе Нёмана.

Гарадзенец Сяргей Мароз адправіўся ў пешае падарожжа даўжынёй 30 тыс. кіламетраў

З-за ўмоў надвор’я ў першы дзень свайго падарожжа Сяргей прайшоў толькі 25 кіламетраў. Перачакаць завіруху ён спыніўся ў свайго сябра пад Мінскам.

Гарадзенскія футбольныя заўзятары пачынаюць аб’ядноўвацца ў адзіную арганізацыю

Клуб заўзятараў футбольнага клуба “Нёман” правёў першую афіцыйную сустрэчу ў 2016 годзе. На ёй распавялі пра ідэю стварэння клуба, мэты, якія перад сабой ставіць новая арганізацыя, а таксама разглядалі спосабы развіцця.

Гродзенскае “Дынама” пачынае папулярызаваць стральбу ў ціры

|

У Гродне ёсць унікальны спартыўны аб’ект пра існаванне якога многія нават не падазраюць. Дынамаўскі цір па адрасе БЛК, 17 пачаў функцыянаваць яшчэ ў 1978 годзе. За амаль сорак гадоў існавання адсюль выйшла цэлая плеяда чэмпіёнаў.

У 2016 годзе могуць прыбраць міліцыю са стадыёнаў і спрасціць дагляд заўзятараў

Спрашчэнне рэгістрацыі банераў, фанацкіх перформансаў і алкаголю на стадыёне, спрашчэнне дагляду пры ўваходзе на футбол і іншыя пытанні абмяркоўвалі на сустрэчы кіраўніцтва Беларускай федэрацыi футбола з прадстаўнікамі УУС, футбольных клубаў Гродзенскай вобласці і іх балельшчыкамі, якая адбылася ў Гродне 29 студзеня.

“Біць трэба гэтых прадпрымальнікаў!” На плошчы ў Гродне застаюцца самыя стойкія

Чарговая акцыя пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Гродне ў апошні дзень зімы, сабрала крыху больш за 20 чалавек. Прадпрымальнікаў на плошчу выходзіць усё менш, затое па некалькі чалавек падцягваюцца простыя людзі, якія выступаюць ужо не за пачатковую ідэю – адмена ўказа №222, а за справядлівасць і раўнапраўе.

Хакеісты “Дынама” зраўнялі лік у серыі і гатовы на працяг барацьбы ў Гродне

|

Другі матч у Маладзечне для гарадзенскай каманды, таксама як і першы, завяршыўся няўдала. Каманда Мілаша Голаня дала “Дынама” магчымасць зраўняць лік у колькасцях перамог і магчымасць працягнуць серыю яшчэ як мінімум на дзве гульні.