Не перамагла ў праекце, але завяршыла пачатае. Гарадзенка выратавала вулічны баскетбол у сябе на раёне
Раніцай на абноўленых пляцоўках пуста, але ўвечары, калі хлапчукі вызваляюцца ад заняткаў, на вулiцы зноў весела, як было і 10 гадоў таму. Адрадзіць дваравы баскетбол на вуліцы Белыя Росы ў Гродне ўдалося дзякуючы Вользе Салавей.