Пасаджанае дрэва ў цэнтры горада стала спрэчкай агранома і краязнаўцы

|

Падчас пасадкі дрэва ў цэнтры горада вядомы гарадзенскі краязнаўца Ігар Лапеха ўступіў у славенсую сварку з супрацоўнікамі Зелянбуда, якiя на яго думку нерацыянальна выкарыстоўваюць бюджэтныя грошы і няправільна саджаюць дрэвы.

Ад дарагіх тэлефонаў да афрыканскіх тараканаў. Што гарадзенцы аддаюць дарам у інтэрнэце

|

Айфон, палова пачкі макарон, планшэт, матрац і манітор. Гэтыя і многія іншыя рэчы можна знайсці, а пасля і забраць цалкам бясплатна ў спецыялізаванай групе Вконтакте “Отдам Даром × Гродно”.

“Твой стыль” пагутарыў з адміністратарам папулярнага пабліка і даведаўся, чаму дадзеная суполка карыстаецца такім вялікім попытам у гарадзенцаў.

6

|

Больш за сотню гарадзенцаў прынялі ўдзел у дабрачынным флэшмобе. У Дзень інвалідаў, удзельнікі акцыі стварылі вялікае сэрца на галоўнай плошчы Гродна.

Ад “Каракевiча” да “Шнягеца”. Ці якія яшчэ прыдумае вуліцы аўтобусны парк

|

Гарадзенцы сталі часцей заўважаць памылкі створаныя аўтобусным паркам. На гэты раз у кадр нашага чытача трапіў чарговы аўтобус, дзе замест вуліцы Караткевіча было напісана Каракевiча.

Гродзенскі БРСМ за 2016 год плануе прыцягнуць у свае шэрагі 25% моладзі вобласці

|

Гродзенскае аддзяленне БРСМ 26 студзеня падвяло вынікі працы за 2015 год. У Маладзёвым цэнтры кіраўнікі таксама ўзнагародзілі лепшых, паставілі задачы на новы год і абралі лідара.

Усе гарадзенскія таксісты з 11 лютага ездзяць па адзіных тарыфах. Ці надоўга?

|

Аляксей, уладальнік створанай летась у Гродне фірмы таксі “Сіці”, лічыць, што канкурэнты цкуюць яго і спрабуюць пазбавіць бізнесу. Кіраўніцтва іншых гарадзенскіх фірм таксі заяўляе, што “Сіці” спекулюе на іх праблемах. Але, нягледзячы на напружаную сітуацыю, таксісты ўсё ж шукаюць кампрамic.

Пакуль гарадзенскія прадпрымальнікі выходзяць на акцыю пратэсту, замежнікі вядуць “брудны” гандаль

|

У панядзелак, 7 сакавіка ў Гродне прайшла чарговая акцыя пратэсту. Шэрагі незадаволеных пусцеюць, у гэты раз на плошчу выйшла не больш за 20 чалавек.

На вуліцы Гродзенскай ў сарае згарэлі жыўцом куры

|

У ноч з панядзелка на аўторак на вуліцы Гродзенскай адбыўся пажар калектыўнай гаспадарчай пабудовы. З-за неасцярожнага абыходжання з агнём згарэла не толькі маёмасць, але і куры ў адным з сараеў.

ghhhhg

|

Прадстаўнік Гарадзеншчыны Іван Ціхан узяў срэбра Алімпіяды-2016

|

Гарадзенскі малатабоец Іван Ціхан заваяваў срэбра Алімпіяды-2016 у Рыа, кінуўшы свой снарад на 77,79 метра. Яго медаль стала сёмай для зборнай Беларусі на Гульнях.