Гродзенскую “Чабурэчную” чакае перазагрузка: адкрыецца новая зала, дзе будуць выступаць музыкі

|

“Чабурэчная” па вуліцы Ажэшкі ў Гродне нядаўна памяняла ўладальніка. Новы гаспадар у найбліжэйшай будучыні плануе пачаць прыцягваць у культавае месца яшчэ больш людзей. У яго планах трохi змяніць фармат установы, зрабіць сцэну і павялічыць час працы.

Фотарэпартаж: Дызайнер і філолаг сталі містэрам і міс Купалаўскага ўніверсітэта

|

У Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы прайшоў традыцыйны конкурс прыгажосці, эрудыцыі і таленту “Міс і Містэр універсітэт – 2016”. У гэтым годзе ўладальнікамі тытулаў сталі студэнтка трэцяга курса філалагічнага факультэта Маргарыта Мартынава і першакурснік факультэта мастацтваў і дызайну Глеб Храпавіцкі.

“Нёман” прымусіў панервавацца, але ўсё ж даціснуў “Юнацтва”

|

У другім матчы паўфіналу гарадзенцам спатрэбіўся дадатковы час, каб у Мінску абыграць “Юнацтва”. Дзякуючы перамозе каманда Мілаша Голаня зраўняла лік у серыі.

Прыгажуні з коцікамі: лялькі Барбі “ажылі” ў Гродне дзеля бяздомных жывёл

У Дзень нараджэння лялькі Барбі, 9 сакавіка, фатограф Юрый Афа і стыліст Марта Белаец прадставілі сацыяльны фотапраект “Жывыя Барбі“. У ім замежныя і беларускія мадэлі паўсталі ў вобразах ажыўшых лялек Барбі разам з жывёламі, узятымі з гарадзенскага пункта часовага ўтрымання.

У першым туры футбольны “Нёман” згуляе з “Гранітам”, а ў другім з “Крумкачамі”

|

У сераду, 9 сакавіка, у Доме футбола прайшло лёсаванне чэмпіянату Беларусі па футболе ў Вышэйшай Лізе. Па яго выніках першы матч гарадзенцы правядуць дома, дзе будуць прымаць мікашэвіцкі “Граніт”, а ў другім туры каманда Сяргея Саладоўнікава адправіцца ў Мінск, дзе сустрэнецца з дэбютантам Вышэйшай Лігі “Крумкачамi”.

“Юнацтва” абыграла “Нёман” у першым паўфінальным матчы плэй-оф

|

Хоць гарадзенцы і выглядалі лепш за свайго суперніка на працягу ўсёй гульні, перамагчы ў матчы яны не змаглі. “Юнацтва”, якое ўвесь матч абаранялася, здолела закінуць больш актыўнаму “Нёману” чатыры шайбы.

Замежныя прадпрымальнікі ў Гродне: “Мы не працуем, мы проста прыадчыняем дзверы”

Пакуль адны прадпрымальнікі выходзяць і адстойваюць правы на плошчы, іншыя вядуць “брудны” гандаль на Паўднёвым рынку.

Студэнты з Азіі папулярызуюць у Гродне крыкет

|

Кожныя выхадныя студэнты з Індыі, Пакістана і Шры-Ланкі збіраюцца на пляцоўцы па вуліцы БЛК і гуляюць у незвычайную для Гродна гульню. Крыкет яны прывезлі з сабой за некалькі тысяч кіламетраў і гатовыя навучыць гарадзенцаў гуляць у яго.

Фотафакт: жанчыны Гродна 8 сакавіка атрымалі падарункі ад ДАІ

|

У Міжнародны жаночы дзень супрацоўнікі ДАІ Грода правялі традыцыйную акцыю на плошчы Тызенгаўза. Яны спынялі аўтамабілі, за рулём якіх знаходзіліся жанчыны, і дарылі кіроўцам кветкі.

Радыё MFM упершыню правяло выяздны прамы эфір з OldCity

|

Арыгінальным спосабам вырашыла павіншаваць жанчын Гарадзеншчыны радыёстанцыя MFM 105.0. Упершыню ў Гродне радыёвядучыя часова размясціліся на пляцоўцы гандлёвага цэнтра, дзе кожны гарадзенец, выканаўшы ўмовы конкурсу, мог выйсці ў прамы эфір.